Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 января

Асцярожна, газ!

­4 студзеня а 13 гадзіне ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне  аб тым, што ў адной з кватэр па вуліцы Паркавая ў Бялынічах адчуваецца пах газу.
­
­На месца здарэння выехалі спецыялісты адразу некалькіх службаў: выратавальнікі РАНС, супрацоўнікі РАУС, раёна газазабеспячэння і ЦРБ. Па словах суседкі, у кватэры маглі знаходзіцца гаспадары-пенсіянеры. Дзверы былі зачынены, а на званок ніхто не адгукнуўся. Кватэра знаходзіцца на першым паверсе, таму в­ыратавальнікі вырашылі патрапіць у яе праз акно. Гаспадароў, на шчасце, дома не было. Пах ішоў ад газавага балона. Ён быў вынесены на вуліцу, а памяшканне праветрана.
­
Папярэдняй прычынай уцечкі газу супрацоўнікі РАНС называюць не да канца закрыты вентыль балона.
­
Каб пазбегнуць надзвычайнай сітуацыіі, неабходна рэгулярна правяраць спраўнасць газавага абсталявання і выконваць правілы яго бяспечнай эксплуатацыі!
­
Пераканайцеся ў спраўнасці газавай пліты або калонкі, рэгулярна правярайце цягу. Для ўстаноўкі і рамонту газавага абсталявання звяртайцеся толькі да спецыялістаў.
­­
Пры выяўленні паху газу выключце газавыя прыборы. Праветрыце памяшканне, адкрыўшы вокны і дзверы. Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце адкрыты агонь, пазбягайце ўключэння і выключэння электрапрыбораў. Лепш пакіньце памяшканне і патэлефануйце па тэлефоне 104 у газавую службу.
Аксана ПЛЕСКАНЁВА.

Поделиться: