Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 января

Паклапаціліся пра птушак

Вучні Вішоўскай школы з задавальненнем далучыліся да цікавай акцыі “Птушкі ля кармушкі”, якую праводзіць грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Сваімі рукамі вучні 2 “А” класа разам з класным кіраўніком Эмай ГАЛУШКІНАЙ зрабілі кармушкі з другаснай сыравіны. Дзяўчаты паклапаціліся пра пачастунак для птушачак. Па рэкамендацыі настаўніцы біялогіі Алены ВАРАПАЕВАЙ, яны прынеслі крупы, насенне сланечніку і ягады рабіны. А хлапчукі развесілі кармушкі па дрэвах у школьным двары. Застаецца толькі чакаць пярнатых гасцей і назіраць за імі.

Марына ПЛЕХАВА,
педагог-арганізатар Вішоўскай СШ.
Поделиться: