Четверг, 18 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У мінулы чацвер у рэдакцыі газеты “Зара над...
30 января

У мінулы чацвер у рэдакцыі газеты “Зара над Друццю” пачаў дзейнічаць прэс-цэнтр.

Першы круглы стол, які прайшоў у адкрытым прэс-цэнтры, прысвячаўся Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца 15 лютага, і 28-й гадавіне вываду з Афганістана абмежаванага кантынгенту савецкіх войск. Удзел у ім прынялі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, воіны-інтэрнацыяналісты Віктар ПАДОЛЬСКІ, Сяргей ХОДАСАЎ, Аляксандр ЮШКЕВІЧ і старшакласнікі СШ № 1 імя  М. І. Пашкоўскага.

Воіны-“афганцы” прыгадалі першыя дні сваёй баявой службы на тэрыторыі Афганістана і самыя памятныя моманты яе, расказалі, каму напісалі першы ліст з вайны і ад каго атрымалі першае пісьмо, успомнілі баявых сяброў, падзяліліся незабыўнымі ўражаннямі шчаслівага моманту сустрэчы з роднымі, блізкімі, таварышамі пасля вяртання дадому.

Напрыклад, Віктару Падольскаму на ўсё жыццё запомнілася, як ён пасля артылерыйскага абстрэлу на руках выносіў цяжка параненага камандзіра роты капітана МЯЛЬНІЦЫНА. Сяргей Ходасаў і зараз з хваляваннем распавёў пра незабыўны эпізод свайго вяртання з вайны ў родны дом. Бацькі не ведалі, у які дзень чакаць сына з Афганістана. Сяргей першым аўтобусным рэйсам з Магілёва прыехаў у Бялынічы і каля светлафора сустрэў сястру, якая ішла на вучобу ў школу.

Аляксандр Юшкевіч баявому майстэрству навучаўся ў вучэбным падраздзяленні, што дыслакавалася ў Фергане, разам з будучым Героем Савецкага Саюза магіляўчанінам Андрэем МЕЛЬНІКАВЫМ, якому гэта найвышэйшае ў СССР ганаровае званне за праяўленыя мужнасць і адвагу было прысвоена пасмяротна.

Воіны-інтэрнацыяналісты ў сваіх успамінах пра службу ў Афганістане звярталі асаблівую ўвагу на тое, што ў баявых падраздзяленнях, нягледзячы на іх шматнацыянальны асабовы састаў, панавалі дружба, сапраўднае воінскае братэрства, байцы і камандзіры прыходзілі адзін аднаму на дапамогу, праяўлялі ўзаемавыручку і выключны давер, без якога на вайне проста немагчыма.

Андрэй Ганчук заўважыў, што сёння робіцца шмат спроб перапісаць гісторыю Савецкага Саюза і нават сусветную. Не абмінаюць такія “перапісчыкі” і гісторыю вайны ў Афганістане. Але тут трэба дакладна разумець, што СССР увёў абежаваны кантынгент сваіх войск у ДРА па неаднаразовых просьбах кіраўніцтва той краіны; што Савецкі Саюз бараніў у Афганістане свае межы і сваю дзяржаву, свой народ; што гэта была першая найбуйнейшая антытэрарыстычная аперацыя; што народу Афганістана была аказана, як цяпер кажуць­, і вельмі значная гуманітарная дапамога, бо там працавалі і савецкія медыкі, і будаўнікі, і іншыя спецыялісты.
­
—З іншага боку, — падкрэсліў Андрэй Ганчук, — гэта частка нашай гісторыі, і мы ганарымся тымі людзьмі, якія яе зрабілі.

Напрыканцы круглага стала школьнікі паразважалі над такімі паняццямі, як інтэрнацыянальны абавязак, патрыятычны доўг, вернасць Радзіме. А ўсе ўдзельнікі мерапрыемства былі адзінадушныя ў тым, што самае вялікае шчасце, калі ты не ведаеш, што такое вайна, і жывеш у мірнай краіне.


Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00