Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 февраля

На пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта былі падведзены вынікі працы за 2016 год і адзначаны лепшыя работнікі

Пераможцам штогадовага спаборніцтва сярод структурных падраздзяленняў раённых выканаўчых камітэтаў,  якія ажыццяўляюць дзяржаўна ўладныя паўнамоцтвы ў сферы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў раёнах з колькасцю насельніцтва да 25 тыс. чалавек прызнаны аддзел ідэалагічнай работ­ы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама.

Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял прызнана пераможцай штогадовага спаборніцтва сярод сельскіх бібліятэк на лепшую арганізацыю работы па захаванні і развіцці культуры Магілёўскай вобласці за 2016 год, а яе калектыў узнагароджаны Дыпломам І ступені Магілёўскага аблвыканкама.
­
Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» на калегіі ўручаны нашай зямлячцы, члену Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Ларысе ЖУРАВОВІЧ.

Поделиться: