Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
1 марта

Па бацькавых слядах

Часта даводзіцца чуць і чытаць аб працоўных дынастыях настаўнікаў, медыкаў, лесаводаў, хлебаробаў… Яны захоўваюць пераемнасць пакаленняў, павагу да аднойчы выбранай на ўсё жыццё прафесіі.

Дзеці, якія растуць у такіх сем’ях, часта ўжо ў самым раннім узросце вызначаюць для сябе свой далейшы працоўны шлях, звязаны з прафесійнай дзейнасцю бацькоў. Вось і ў жыцці начальніка аддзялення крымінальнага вышуку РАУС, капітана міліцыі Аляксандра БАЛДЫШЭЎСКАГА дынастычны прыклад стаў магутным вызначальным фактарам.

Яго бацька – ветэран органаў унутраных спраў Беларусі, падпалкоўнік міліцыі ў запасе Анатоль Балдышэўскі. Анатоль Іванавіч пасля заканчэння школы праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Маскве, дзе выдатна зарэкамендаваў сябе. Там жа ён вызначыўся і з выбарам будучай прафесіі: стане міліцыянерам. Скончыўшы Мінскую вышэйшую школу МУС СССР, працаваў на самых розных пасадах у органах унутраных спраў Магілёўскай вобласці, пачаўшы кар’еру праваахоўніка з пасады оперупаўнаважанага Бялыніцкага РАУС і завяршыўшы яе начальнікам Слаўгарадскага райаддзела міліцыі.

За няпростыя 22 гады жыцця, аддадзеныя службе ў праваахоўных органах, Анатоль Балдышэўскі ніколі не пашкадаваў аб тым, што выбраў менавіта такую дарогу і менавіта такую прафесію. З таго далёкага ўжо 1989 года і пачала запаўняцца новая старонка яго біяграфіі. На ёй занатаваныя чужыя беды і няшчасці, начныя дзяжурствы і засады, бясконцасць будняў, стомленасць і асаблівы, для многіх не зразумелы, від шчасця, калі душа радуецца ад таго, што дапамог камусьці, адшукаў украдзенае, выявіў злачынцу.

— Гэта проста выдатна, калі ўсведамляеш, што зрабіў у сваім жыцці нешта значнае і сапраўднае, дапамог многім і многім людзям, – гаворыць Анатоль Іванавіч. – Мне яшчэ ні разу не давялося ўсумніцца ў правільнасці і патрэбнасці некалі выбранай мною прафесіі, нягледзячы на тое, што часта прыходзілася бачыць гора людзей, шмат працаваць.

Свае службовыя абавязкі Анатоль Балдышэўскі заўсёды выконваў адказна і якасна, аб чым сведчаць і яго шматлікія ўзнагароды, сярод якіх медалі “За бездакорную службу” ІІІ ступені, “80 гадоў беларускай міліцыі”, нагрудны знак “95 гадоў Магілёўскай міліцыі”…

Па слядах бацькі ў час выбару будучай прафесіі вырашыў пайсці і яго сын Аляксандр. Аб службе ў праваахоўных органах, цяжкасцях, іспытах і небяспецы для тых, хто стаіць на варце закона і правапарадку, ён ведаў не з кінафільмаў і кніг, а з бацькавых аповедаў. Таму ў яго і не ўзнікла іншага жадання, як звязаць свой лёс з цяжкай і небяспечнай службай у органах унутраных спраў. Іншай для сябе жыццёвай дарогі Аляксандр не ўяўляў і яшчэ школьнікам мэтанакіравана рыхтаваўся да паступлення на вучобу ў міліцэйскую ВНУ.

— Калі бацька прапанаваў пайсці служыць у міліцыю, я вельмі ўзрадаваўся і ні хвіліны не вагаўся, – расказвае Аляксандр Анатольевіч.
– З дзяцінства марыў стаць операм. Тым больш, быў перакананы, што заўсёды змагу да яго звярнуцца па параду, дапамогу і падтрымку.

Выйшаўшы ў адстаўку, бацька пастаянна цікавіцца кожным маім раскрыццём злачынства.

Адказная і неспакойная праца патрабуе ад супрацоўніка міліцыі мужнасці, непахіснасці, смеласці, знаходлівасці, высокай культуры ў зносінах з насельніцтвам, гатоўнасці ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу чалавеку, які патрапіў у бяду. Гэтыя якасці выразна ўласцівыя і характару капітана міліцыі Аляксандра Балдышэўскага.

За час службы ў РАУС ён раскрыў шмат злачынстваў, у ліку якіх былі і маёмасныя, і звязаныя з прычыненнем цяжкай шкоды здароўю пацярпелых.

Аляксандр Анатольевіч, як, дарэчы, і яго бацька, перакананы, што няма такога злачынства, каб у час, калі яно рабілася, ніхто нічога не бачыў і не чуў. Таму вельмі важна ўмець гутарыць з людзьмі, наладжваць з імі кантакт, заўважаць незвычайнае ў звычайным, валодаць здольнасцю зачапіцца за тую маленькую дробязь, якая ўрэшце і дапаможа раскрыць злачынства.

На пытанне, як рэагуе ён на супрацьпраўныя дзеянні ў вольны ад службы час, Аляксандр адказвае, што не можа прайсці міма, калі чалавеку патрабуецца дапамога, і што людское раўнадушша вельмі садзейнічае наўмысніку зрабіць правапарушэнне ці злачынства. І гэта пазіцыя сына сугучная характару і яго бацькі.
­
Падпалкоўнік міліцыі ў запасе Анатоль Балдышэўскі павагу да міліцэйскай службы, вернасць абавязку прывіваў сыну з самага дзяцінства. А ў сямейных працоўных дынастыях такія паняцці, як патрыятызм, гонар, службовы доўг з’яўляюцца не проста словамі.
­
Алесь ЛІСТАПАДАЎ

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00