Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 марта

Вішоўская Масленіца

Калі ў аграгарадку Вішоў адзначаюцца святы, т­о гучаць яны на ўсю ваколіцу. Безумоўна, галоўным арганізатарам іх з’яўляецца праўленне СВК “Калгас “Радзіма”. Сельгаспрадпрыемства зацікаўлена не толькі ў тым, каб згуртаваць працоўны калектыў, але і прыцягнуць да ўшанавання народных традыцый усіх вяскоўцаў і гасцей Вішоўшчыны. Так і святкаванне Масленіцы стала традыцыйным у аграгарадку. Удзельнікі яе ласаваліся блінамі, гарачай юшкай і чаем, забаўляліся ў традыцыйных народных гульнях, каталіся на санях, спявалі і вадзілі карагоды.
­
 Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК

Поделиться: