Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
30 марта

Па падрабязныя адказы

­
У прэс-цэнтры рэдакцыі газеты “Зара над Друццю” выязны прыём грамадзян па пытаннях заканадаўства аб працы правёў галоўны дзяржаўны інспектар працы Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Дзмітрый ДАЎГУН.  На прыём да яго звярнуліся два чалавекі.

“Быў звольнены з арганізацыі ў сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў па п. 1 арт. 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пры звальненні не атрымаў канчатковы разлік. У які тэрмін ён павінен быць зроблены? Якую адказнасць нясе наймальнік за несвоечасовую выплату канчатковага разліку пры звальненні?”

Мікалай Г., Бялыніцкі р-н.
– У адпаведнасці з ч. 1 арт. 77 ПК, пры звальненні работніка ўсе выплаты, належныя яму ад наймальніка на дзень звальнення, робяцца не пазней за гэты дзень. Калі работнік у дзень звальнення не працаваў, то адпаведныя выплаты павінны быць зроблены не пазней за наступны дзень пасля прад’яўлення ім патрабавання аб разліку.

Трэба памятаць, што адной з састаўных частак канчатковага разліку пры звальненні з’яўляецца грашовая кампенсацыя за нявыкарыстаны працоўны адпачынак (арт. 179 ПК). Яна выплачваецца ў дзень звальнення.

Акрамя таго, ч. 4 арт. 48 ПК прадугледжвае, што пры спыненні працоўнага дагавора ў сувязі з ажыццяўленнем мерапрыемстваў па скарачэнні колькасці або штату работнікаў выплачваецца выхадная дапамога ў памеры не менш за трохразовы сярэднямесячны заробак.

Згодна з патрабаваннямі артыкула 78 ПК, у выпадку нявыплаты па віне наймальніка ў дзень звальнення належных пры звальненні сум выплат работнік мае права спагнаць з наймальніка сярэдні заробак за кожны дзень іх затрымкі. У выпадку нявыплаты часткі сумы – прапарцыянальна не выплачаных пры разліку грашовых сум.

Для рэалізацыі права, гарантаванага артыкулам 78 ПК, работнік можа звярнуцца ў суд у трохмесячны тэрмiн з дня, калі ён даведаўся або павінен быў даведацца аб парушэнні сваіх правоў (ч. 1 арт. 242 ПК).

Згодна з ч. 1 арт. 241 ПК, пры разглядзе індывідуальных працоўных спрэчак працаўнікі вызваляюцца ад выплаты судовых выдаткаў.

У выпадку несвоечасовай выплаты або нявыплаты канчатковага разліку пры звальненні наймальнік і ўпаўнаважаная службовая асоба наймальніка нясуць адказнасць, прадугледжаную ч. 1 арт. 9.19 Асаблівай часткі КаАП Беларусі: накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці БВ, а на юрыдычную асобу – да ста БВ.

“Быў звольнены ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракта пры стажы працы ў галіне больш за 20 гадоў, без тлумачэння прычын. Ці з’яўляецца звальненне правамерным?”
Аляксандр Ш., г. Бялынічы.
– У адпаведнасці з п. 11 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.04.2000 № 180 “Аб парадку прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 1999 г. № 29” (далей – Указ), кожны з бакоў, што заключылі кантракт, не пазней чым за адзін месяц да заканчэння тэрміну яго дзеяння пісьмова папярэджвае другі бок аб рашэнні прадоўжыць або спыніць працоўныя адносіны. Наймальнік з пісьмовай згоды работніка, які не дапускае парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, адпрацаваў у гэтага наймальніка не менш за пяць гадоў, пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта мае права заключыць з работнікам працоўны дагавор на нявызначаны тэрмін.

Згодна з п. 2 Указа, пры прадаўжэнні альбо заключэнні новага кантракта, акрамя выпадкаў, прадугледжаных у частках 2 і 3 п. 2 Указа, тэрмін яго дзеяння з работнікам, які добрасумленна працуе і не дапускае парушэнняў працоўнай, выканальніцкай і вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны і якому да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту застаецца не больш за два гады, – не менш як да дасягнення названага ўзросту.

У працоўным заканадаўстве гарантый пры прадаўжэнні або заключэнні кантракта ў сувязі з вялікім стажам працы ў пэўнай галіне не прадугледжана. Разам з тым, у лакальных нарматыўных прававых актах наймальніка могуць быць прапісаны гарантыі пры прадаўжэнні кантракта з асобнымі катэгорыямі работнікаў. м
Па справе аб звальненні працаўнікі могуць звяртацца ў суд у месячны тэрмiн з дня ўручэння копіі загада аб звальненні або з дня выдачы працоўнай кніжкі з запісам аб падставе спынення працоўнага дагавора або з дня адмовы ў выдачы ці атрыманні названых дакументаў (ч. 1 арт. 242 ПК).

Калі па ўважлівай прычыне прапушчаны тэрмін, вызначаны ч. 1 арт. 242 ПК, ён можа быць адноўлены судом (ч. 4 арт. 242 ПК).

Згодна з ч. 4 арт. 241 ПК, пры разглядзе індывідуальных працоўных спрэчак працаўнікі вызваляюцца ад выплаты судовых выдаткаў. ­­ ­
Падрыхтаваў Андрэй СУПІТАЛЁЎ

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00