Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - 2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі...
3 апреля

2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 1996 года прэзідэнты дзвюх краін падпісалі дагавор “Аб стварэнні Супольнасці паміж Беларусіяй і Расіяй”. Роўна праз год у сілу ўступіў Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі”. Такім чынам, быў зроблены важны крок па шляху збліжэння нашых брацкіх краін. А 8 снежня 1999 года сваё дзеянне пачаў і Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Ажыццяўленне яго дазволіла зберагчы адзінства гуманітарнай, культурнай, адукацыйнай, моўнай і эканамічнай прасторы дзвюх краін. Цесная каардынацыя знешнепалітычных намаганняў дазваляе ўмацоўваць глабальную стабільнасць, а беларуска-расійскае ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з’яўляецца гарантам бяспекі абедзвюх дзяржаў і эфектыўным сродкам супрацьдзеяння сучасным выклікам і пагрозам.
Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі пад эгідай беларускай грамадскай арганізацыі “Параднёныя гарады” ў Магілёве ўпершыню прайшла сустрэча гарадоў-пабрацімаў.
У абласным цэнтры сабралася каля паўтары сотні прадстаўнікоў дзвюх дзяржаў: кіраўнікі абласных цэнтраў Беларусі, дэлегацыі з расійскіх Пензы, Волагды, Санкт-Пецярбурга, Омска, Екацярынбурга і інш.
Праграма мерапрыемства ўключыла ў сябе тры накірункі ўзаемадзеяння. Першая секцыя была прысвечана эканоміцы і прайшла на базе ААТ “Магілёўліфтмаш”. Удзельнікі другой з іх сабраліся ў Беларуска-Расійскім універсітэце, каб абмеркаваць пытанні адукацыі. Пляцоўкай для правядзення трэцяй секцыі стаў Магілёўскі заасад, а тэмай гутаркі – турызм.
Бялыніцкая зямля таксама не застаецца ў баку ва ўзмацненні сяброўскіх адносінаў Беларусі з усходняй суседкай. Летась прадстаўнікі ўлады нашага і Рыльскага раёнаў Курскай вобласці падчас V Сярэднярускага эканамічнага форуму падпісалі пратаколы аб супрацоўніцтве ў розных сферах дзейнасці. А восенню дэлегацыі двух брацкіх рэгіёнаў пачаргова наведалі пабрацімскія раёны, прынялі ўдзел у экскурсійных праграмах і культурных мерапрыемствах.
— Бялынічы заўсёды гатовы да супрацоўніцтва з надзейнымі партнёрамі ва ўсіх сферах, — зазначае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ФУРСАВА. – І першыя крокі ў сацыяльным і культурным накірунку ўжо зроблены. Пацверджаннем імкнення да далейшага ўмацавання паміж намі сяброўскіх адносін можна лічыць тое, што ўжо на наступным тыдні рыляне зноў наведаюць Бялыніцкую зямлю. Плануецца, што яны прымуць удзел у інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтвах, выступяць з шэрагам канцэртаў.
Адзін з іх адбудзецца 7 красавіка ў канцэртнай зале РЦК. Пачатак у 16.30. Кошт білета 3 руб.
Падчас візіту будзе падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Рыльскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Саюз жанчын Расіі” і райарганізацыяй ГА “Беларускі саюз жанчын”. Спадзяёмся, што гэты візіт стане для абодвух бакоў такім жа прыемным і незабыўным, як і мінулы.
Па інфармацыі абласной газеты “Курская праўда”, у бліжэйшы час рыхтуецца сустрэча кіраўнікоў Рыльскага і Бялыніцкага раёнаў, падчас якой кіраўнікі гэтых рэгіёнаў Андрэй ЛІСМАН і Мікалай КАДАЦЕНКА абмяркуюць пытанні развіцця эканамічных адносінаў, партнёрства ў аграпрамысловым сектары, а таксама ў лясной і дрэваперапрацоўчай сферах, паляванні і рыбалоўстве. Плануецца і наведанне ў нашу краіну Рыльскіх спартсменаў, якія займаюцца рукапашным боем, валейболам і міні-футболам. Апроч таго, творчы калектыў ЦКіВЧ “Сейм” выступіць перад бялынічанамі з тэатральнымі пастаноўкамі і на гала-канцэрце.

Таццяна ЦЕЦЕРУКОВА,
намеснік начальніка аддзела адукацыі,
спорту і турызму райвыканкама:

— Дзень яднання нашых народаў самой сваёй сутнасцю абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян. І ў той жа час ён накіраваны ў будучыню, сімвалізуе надзею, што нашы народы ніколі не перапыняць братэрскія сувязі. Цягам двух дзясяткаў гадоў шмат што зроблена па зберажэнні дабрасуседства і супрацоўніцтва, у тым ліку і ў сферы адукацыі. Напрыклад, створаная нарматыўная база забяспечвае грамадзянам нашых краін аднолькавыя правы на атрыманне адукацыі. Зроблены і важныя крокі па фарміраванні адзінай прасторы ў галінах аховы здароўя, культуры, спорту і турызму.
Зоя САГІНА,
педагог-псіхолаг СШ №2 райцэнтра:

— Яшчэ дзіцём мне давялося жыць у агульнай дзяржаве – СССР. Можа, таму для мяне Беларусь і Расія – родныя сёстры адной славянскай сям’і. З Расіяй нас аб’ядноўваюць не толькі шматлікія афіцыйныя абавязацельствы, пагадненні, але і агульныя гісторыя, традыцыі, культура і духоўнасць. Асабіста мяне — яшчэ і роднасныя сувязі: мае стрыечныя браты Юрый і Васіль АРАХОЎСКІЯ жывуць і працуюць у суседняй краіне. Але ніколі не забываюцца на свае карані.

Вольга НАБОКАВА.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00