Четверг, 25 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - СВК “Калгас “Радзіма” стаў пляцоўкай для...
13 апреля

СВК “Калгас “Радзіма” стаў пляцоўкай для правядзення абласнога абрадавага свята хлебаробаў “Засеўкі”

СВК “Калгас “Радзіма” стаў пляцоўкай для правядзення абласнога абрадавага свята хлебаробаў “Засеўкі”, удзел у якім прынялі старшыні аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ, райвыканкама – Мікалай КАДАЦЕНКА.
Хоць пасяўная на Магілёўшчыне ідзе поўным ходам, але гэта старадаўняе традыцыйнае абрадавае свята, якое ладзілася ў адной з найлепшых, стабільна ўстойлівых гаспадарак Прыдняпроўскага краю, мела выразны, яскравы пасыл: натхніць усіх ўдзельнікаў масавых веснавых палявых работ рэгіёну на новыя працоўныя рэкорды. Гэту задачу актуалізаваў у сваім выступленні перад старшынямі райвыканкамаў, кіраўнікамі і спецыялістамі сельскагаспадарчай галіны, якія прыехалі ў аграгарадок Вішоў, губернатар Магілёўшчыны Уладзімір Даманеўскі.
– Задачы на гэты год перад аграрыямі вобласці пастаўлены самыя сур’ёзныя, – адзначыў Уладзімір Віктаравіч. – Неабходна вырасціць і атрымаць больш за 1 мільён 300 тон збожжа. Мы паставілі таксама мэту павялічыць вытворчасць цукровых буракоў, бульбы, ільну.
Кіраўнік вобласці адзначыў, што ў хлебаробаў рэгіёну ёсць добрая аснова для дасягнення вызначаных паказчыкаў: выдатна, практычна без страт, перазімавалі азімыя культуры. Гаспадаркі маюць магчымасць своечасова правесці іх падкормку. Апроч гэтага, і плошчы, на якіх сёлета вырошчваюцца азімыя культуры, па сваім агульным памеры большыя за леташнія, што дае рэальную надзею на павелічэнне атрыманага ўраджаю.
Старшыня праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ запэўніў гасцей абласнога свята, што яго гаспадарка на сёння поўнасцю гатовая да правядзення ўсіх сельскагаспадарчых палявых работ вясенняга цыкла.
– Пасяўная з’яўляецца адказнай справай, – сказаў Аляксандр Міхайлавіч. – Але фізічна яна самая лёгкая праца, што выконваецца на працягу ўсяго сельскагаспадарчага года. Сцвярджаю гэта, зыходзячы з уласнага досведу.
Сёлета ў СВК “Калгас “Радзіма” будуць пасеяны яравыя культуры на 3975-гектарнай плошчы. Тэхнічныя магчымасці, наяўнасць матэрыяльных і фінансавых сродкаў ёсць. Насенне ў нас таксама элітнае, а гэта значыць, што яно дадасць да ўраджайнасці 15 – 20 працэнтаў.
Старшыня перадавога сельгаспрадпрыемства падкрэсліў, што галоўным здабыткам гаспадаркі з’яўляюцца людзі – адказныя, гаспадарлівыя, руплівыя. Прафесіяналы сваёй справы самага высокага класа.
Кіраўнік дзяржавы, урад, аблвыканкам на сваіх узроўнях вырашылі ўсе арганізацыйныя пытанні, звязаныя з забеспячэннем паспяховага правядзення пасяўной кампаніі. Цяпер, як адзначыў Уладзімір Даманеўскі, кіраўнікі раёнаў і гаспадарак Магілёўскай вобласці абавязаны ўсе віды работ правесці за максімальна сціслы тэрмін, арганізавана, якасна і без няшчасных здарэнняў на вытворчасці.
– Галоўнае – гэта чалавек і яго бяспечныя ўмовы працы, – акцэнтаваў губернатар увагу прысутных на свяце кіраўнікоў сельскагаспадарчай галіны.
Ён таксама падкрэсліў важнасць догляду за пасевамі, ад чаго залежыць ураджай і яго якасць, і даручыў адпаведным службам на працягу красавіка-мая правесці выязныя тэматычныя семінары, на якіх яшчэ раз завастрыць увагу спецыялістаў і работнікаў  масавых прафесій аграрнага сектара на пісьменных дзеяннях па захаванні збожжа.
У час абласнога абрадавага свята “Засеўкі”, якое прайшло на полі каля вёскі Гняздзін, адбылося тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае работнікамі шэрагу ўстаноў культуры раёна, пачатку сяўбы з гуканнем вясны, песнямі, танцамі, сардэчнымі пажаданнямі спору ў працы, багатага ўраджаю, дастатку і міру.
Святар Вішоўскай Петрапаўлаўскай царквы а. Павел прачытаў малітву, папрасіў у Бога блаславення на спорную працу для ўсіх хлебаробаў Магілёўшчыны, акрапіў святой вадой насенне і сейбітаў.
З прадзедаўскімі сявенькамі на падрыхтаванае да рытуальнай сяўбы поле выйшлі чацвёра сейбітаў, у ліку якіх          і ветэран калгаснага руху    Бялыніччыны, ордэнаносец Мікалай СІЛІВОНЧЫК, і вядомы ў рэспубліцы камбайнер-“тысячнік” Мікалай ДАРЭЧКІН. З драўлянай бараною следам за імі пайшоў механізатар гаспадаркі Анатоль ПАНЦЯЛЕЕЎ. А першую паласу сёлетняй механізаванай сяўбы на сучаснай тэхніцы выканаў вопытны хлебароб СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр КАЗАКОЎ. Такім чынам, арганізатары свята ўдала спалучылі гісторыю і сучаснасць, дзень учарашні і сённяшні.
Напрыканцы абрадавага свята кіраўнікам раёнаў былі ўручаны караваі і абразы “Спорительница хлебов”, якая сімвалізуе божае блаславенне палёў на добры ўраджай.
У той жа дзень губернатар, старшыні райвыканкамаў, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчай   галіны Магілёўскай вобласці наведалі эксперыментальнае поле каля вёскі Саглассе, дзе па гэтак званым “карусельным метадзе”, шырокімі радамі, пасеяны азімае жыта і азімы рапс. Як заўважыў дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра кансультавання і аграрнай рэформы, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт БДСГА Якаў ЯРОЦКІ, такі метад вырошчвання кармавых культур шырока практыкуецца ў Расіі і ва Украіне. А сабекошт атрыманага такім чынам корму для буйной рагатай жывёлы ў тры разы меншы, чым асноўных кармавых культур. Навуковец патлумачыў асаблівасці сяўбы, догляду і ўборкі такіх цераспалосных культур, прыгатавання з іх травяных кармоў.
Аб’ектам зацікаўленай увагі губернатара, старшыняў райвыканкамаў, кіраўнікоў і спецыялістаў абласной сельскагаспадарчай галіны стаў і шасціхлеўны для гадоўлі цялушак жывёлагадоўчы комплекс у вёсцы Саглассе, які ўзведзены па ўласным плане і за максімальна кароткі час гаспадарчым спосабам з падручных матэрыялаў.
У вішоўскім сельгаспрадпрыемстве даўно асвоена і паспяхова дзейнічае тэхналогія руху буйной рагатай жывёлы па прынцыпе  “пуста-занята”. У адпаведнасці з ім, нованароджанае цяля праходзіць некалькі тэхналагічных этапаў свайго вырошчвання з перамяшчэннем: прафілакторыі МТК і ферм – лагер для маладняку БРЖ у вёсцы Саглассе – ферма ў вёсцы Лямніца.
Унікальную ролю ў гэтым тэхналагічным ланцужку выконвае комплес у Саглассі, дзе сёння ў вольным рэжыме пры самых мінімальных затратах утрымліваюцца 1200 цялятак, якія паступаюць сюды ў трохмесячным узросце з прафілакторыяў. Даглядаюць цялятак, сярэднясутачныя прывагі якіх складаюць па кілаграму і больш, усяго двое жывёлаводаў.
Першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег ЧЫКІДА заклікаў прысутных актыўна  выкарыстаць гэты вопыт СВК “Калгас “Радзіма” ў сваіх раёнах. Таксама ён прааналізаваў ход выканання пастаўленых задач за першы квартал у жывёлагадоўчай і малочнай галінах.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі яго наведалі Вішоўскую царкву ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла.

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00