Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На Бялыніцкай зямлі сустракалі дэлегацыю...
13 апреля

На Бялыніцкай зямлі сустракалі дэлегацыю горада-пабраціма Рыльск Курскай вобласці

Ужо другі раз на Бялыніцкай зямлі сустракалі дэлегацыю горада—пабраціма Рыльск Курскай вобласці.
Візіт, што быў прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, упэўнена можна сказаць, толькі ўмацаваў мост культурнага і сацыяльнага сяброўства паміж нашымі рэгіёнамі.
Расіяне наведалі райбальніцу, дзе галоўны ўрач Павел МАНЬКО пазнаёміў іх з умовамі знаходжання пацыентаў у радзільным, дзіцячым і фізіятэрапеўтычным аддзяленнях, расказаў аб дыягнастычных магчымасцях ЦРБ і спектры медыцынскіх паслуг, якія аказваюцца насельніцтву раёна.
Падчас сустрэчы з Мікалаем КАДАЦЕНКАМ старшыня райвыканкама падрабязна адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі гасцей, расказаў аб ф­ункцыянаванні і развіцці ў раёне асноўных сацыяльна-эканамічных галін і сфер. Акрамя таго, рыляне атрымалі прапанову паўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Беларусі, якія п­ройдуць 3 ліпеня.


Культурны блок візіту ўключыў у сябе паказ бялыніцкімі артыстамі тэатральнага калажа “Падарожжа Несцеркі”, сумесныя інтэлектуальныя, гумарыстычныя спаборніцтвы і спартыўныя эстафеты.
Асобных радкоў заслугоўваюць канцэрты, з якімі рыляне выступілі перад жыхарамі аграгарадкоў Вішоў і Цяхцін, райцэнтра. Са сцэны РЦК з прывітальным словам да гледачоў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК. Ён адзначыў сімвалічнасць сустрэчы, выказаў надзею на далейшае ўмацаванне добрых узаемаадносін двух рэгіёнаў і ўручыў кіраўніку дэлегацыі, начальніку аддзела моладзі, фізкультуры і спорту адміністрацыі Рыльскага раёна Ірыне БАШКІРАВАЙ сувенір на памяць аб гэтым свяце. Прадстаўнікі расійскага боку, у сваю чаргу, зачыталі прывітальныя лісты і ўручылі памятныя падарункі кіраўніка Рыльскага раёна Андрэя ЛІСМАНА, старшыняў савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў і Рыльскай арганізацыі “Саюз жанчын Расіі” кіраўнікам адпаведных бялыніцкіх грамадскіх аб’яднанняў.
Здаецца, на адным дыханні прайшоў час яскравых выступленняў педагогаў і выхаванцаў Рыльскага ЦКіВЧ “Сейм”. Не змаўкалі гучныя апладысменты і захопленыя выгукі гледачоў падчас выканання народных і эстрадных танцаў харэаграфічнага калектыву “Мара”, меладычных песень, што гучалі, у тым ліку і на беларускай мове, з вуснаў салістаў і калектываў рыльскай установы культуры. Ніколькі не перабольшу, калі скажу, што для бялынічан і жыхароў раёна гэтыя канцэрты сталі сапраўды незабыўнымі.

МЕРКАВАННІ
Ірына БАШКІРАВА,
начальнік аддзела моладзі, фізкультуры і спорту
адміністрацыі Рыльскага раёна:


— Вашы населеныя пункты проста захапляюць сваім святлом і чысцінёй. Вельмі спадабалася ваша цэнтральная райбальніца. Уразілі вялікая колькасць маладых перспектыўных урачоў і той факт, што толькі за апошні год калектыў ЦРБ папоўніўся на 11 маладых спецыялістаў. Нельга не звярнуць увагу на высокі кваліфікацыйны ўзровень медыкаў і вялікі аб’ём медыцынскіх паслуг, якія яны аказваюць. Напрыклад, каб зрабіць ірыдадыягностыку ці нейкія складаныя аналізы крыві, рыляне вымушаны ехаць за 120 кіламетраў у абласны цэнтр. І хаця наша сістэма аховы здароўя таксама паступова развіваецца, але, на жаль, не так хутка, як хацелася б.
Адразу заўважаецца высокі патрыятычны дух бялынічан, адчуваюцца іхнія беражлівыя адносіны да нацыянальных традыцый.
Увогуле, вельмі прыемна, што, як у мінулы візіт, так і ў цяперашні, створаны ўсе ўмовы для ўтульнага, разнастайнага, цікавага баўлення нашага вольнага часу. Асабістае дзякуй хочацца выказаць за непадробленую шчырасць у вачах людзей, з якой яны сустракалі нас падчас і пасля канцэртаў.

Вячаслаў ГЕРАСІМАЎ,
спецыяліст па сувязях з грамадскасцю
адміністрацыі Рыльскага раёна:


— Другі раз наведваю Бялыніцкую зямлю і не перастаю здзіўляцца парадку, арганізаванасці, працавітасці людзей і развіццём розных галін дзейнасці ў раёне. На гэты раз мы бліжэй пазнаёміліся з сістэмай аховы здароўя. Паўсюль, дзе мы пабывалі, створаны вельмі добрыя ўмовы для пацыентаў. Падчас гэтага візіту мы яшчэ раз на ўласныя вочы ўпэўніліся, што мясцовая ўлада працуе для людзей. Пацвердзіла гэты факт і размова са старшынёй райвыканкама Мікалаем Кадаценкам. Прыемныя ўражанні пакідаюць і характэрныя для славян, а для беларусаў — у асаблівасці, гасціннасць і ветлівасць. Прыязджаючы сюды, адчуваем сябе, як дома. Хочацца падзякаваць кожнаму бялынічаніну за такі цёплы прыём, пасля якога сюды хочацца вяртацца зноў і зноў.


Вольга­ НАБОКАВА.
Фота аўтара і Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.


Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00