Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 апреля

У ААТ “Аграсэрвіс” поўным ходам ідзе пасяўная кампанія

На сённяшні дзень пасеяна яравых, зерневых і зернебабовых культур на плошчы 1051 га; у тым ліку пшаніцы яравой – 276 га, ячменю – 275, аўса – 160 і зернебабовых – 340 га.

813 гектараў глебы ўзарана пад яравую сяўбу, альбо 70 % да плана, падрыхтавана – 1105 га, ці 57 %.

Падкормка азотнымі ўгнаеннямі праведзена на ўсёй плошчы: азімых зерневых – 920 га, рапсу – 460 га. Таксама вядуцца работы па вывазцы і ўнясенні ў глебу арганічных угнаенняў.

Андрэй НІКІЦЁНАК на трактары МТЗ-3522 з сеялкай АКПМ-6 завяршаў сяўбу зернебабовых культур каля вёскі Хвойна. У таварыстве  ён лічыцца адным з самых вопытных механізатараў.

Трэба адзначыць, што ў ААТ “Аграсэрвіс” поўнасцю завершана сяўба ранніх яравых культур.

Аляксей РАГУЛЁЎ.
Фота аўтара.
Поделиться: