Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 апреля

Лепшымі юнымі інспектарамі дарожнага руху прызнаны вучні СШ №2

На базе СШ № 2 адбыўся раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, удзел у якім прынялі вучні з ўсіх школ Прыдруцкага краю.
Спаборніцтва праходзіла ў два этапы. У конкурсным мнагабор’і “Юны інспектар” дзеці дэманстравалі свае тэарытычныя веды ПДР, пераадольвалі на веласіпедзе паласу перашкод, расказвалі, як правільна аказваць першую дапамогу пацярпелым у ДТЗ. На гэтым этапе строгае журы ацэньвала здольнасці кожнага вучня індывідуальна.
У другой часцы злёту рабяты працавалі ў камандах. Конкурсы “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”, “Газета”, прэзентацыя “Мой атрад” выявілі вялікі творчы патэнцыял хлопчыкаў і дзяўчынак.
—  Бачна, што дзеці добра падрыхтаваліся да спаборніцтва: старанна вучылі правілы і шмат практыкаваліся ў фігурным ваджэнні веласіпеда, — адзначыў начальнік АДАІ РАУС Максім КУНДАЛЕЎ. — Кожны ўдзельнік прыкладаў максімум намаганняў, каб даказаць, што менавіта яго атрад самы лепшы.
Падсумаваўшы вынікі ўсіх конкурсаў, журы вызначыла пераможцаў у камандным заліку. Перамогу святкавалі юныя інспектары з СШ № 2, на другую прыступку п’едэстала гонару ўзняліся прадстаўнікі Галоўчынскай СШ, а тройку лепшых замкнуў вішоўскі атрад. Дыпломы і падарункі прызёры атрымалі ад адміністрацыі ДЭУ № 74, РК ГА “БРСМ”, супрацоўнікаў РАУС і спецыялістаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Вольга ГОЛЬЦАВА.
Фота Валянціны РЫТТАР.
Поделиться: