Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 мая

У Бялынічах адсвяткавалі Перамогу

9 мая урачыста адзначыць 72-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, успомніць тых, хто аддаў свае жыццё ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, ускласці кветкі да помніка загінулым воінам-чырвонаармейцам, партызанам і падпольшчыкам выйшлі жыхары і  госці раёна.
­
Урачыстасць адкрываў флэшмоб на плошчы Леніна, у час якога вучні школ пад песню “Вставай, страна огромная” і іншыя кампазіцыі ваенных гадоў выканалі тэматычныя танцавальныя нумары і “Вальс Перамогі”.


Святочная калона, упрыгожаная сцягамі, кветкамі, паветранымі шарамі, аб’яднала ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, кірауніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскасці, моладзь. У яе шэрагах крочыў “Бессмяротны полк” — дарослыя і дзеці неслі партрэты ўдзельнкаў Вялікай Айчыннай вайны, аддаючы даніну іх памяці і подзвігу.

Многія прыйшлі на ўрачыстасць сем’ямі. Увагу прыцягвалі байкеры, якія прынялі ўдзел у свяце.


У Ліпавым гаі адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 72-й гадавіне Вялікай Перамогі.

— Дзень Перамогі з’яўляецца святам асаблівай важнасці, — адзначўу старшыня райвыканкама Мікалай КА- ДАЦЕНКА, выступаючы на мітынгу. — У апошнія гады мы ўсё вастрэй усведамляем простую ісціну: чым далей адыходзіць у гісторыю пераможны 1945 год, тым выразней відаць жорсткую праўду вайны і тое, якой цаной быў заваяваны мір. Лёс падарыў нам магчымасць жыць побач з вамі, паважанае пакаленне ваеннага часу, вучыцца ў вас цярплівасці і мужнасці, душэўнай шчодрасці і любові да роднай зямлі.


Час няўмольна аддаляе ў глыб гісторыі гады самай жорсткай вайны ў гісторыі чалавецтва. Але і ён не ўладны над памяццю людзей. Беларусы ад пакалення да пакалення, ад сэрца да сэрца перадаюць сваю падзяку удзельнікам вайны і пакланенне перад іх подзвігам.

Мікалай Кадаценка адзначыў, што кожны год у майскія дні мы збіраемся разам, прыходзім сем’ямі на святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, каб увабраць у сябе добрую і светлую сілу адзінства, успомніць імёны родных, якія прайшлі праз горан вайны.


Многа шчырых слоў кіраунік раёна выказаў на адрас ветэранаў і працаўнікоў тылу, тых, хто аднаўляў жыццё пасля Перамогі. На іх долю выпалі цяжкія выпрабаванні, якія яны мужна пераадолелі, адрадзілі і ўмацавалі разбураную вайной народную гаспадарку, сталі галоўнай сілай развіцця эканомікі краіны.

Мікалай Кадаценка шчыра павіншаваў ветэранаў вайны і жыхароў Бялыніччыны з Днём Перамогі, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.


За выдатную магчымасць жыць і вучыцца пад мірным небам у незалежнай, свабоднай краіне словы падзякі ветэранам вайны ад імя маладога пакалення выказала вучаніца СШ № 2 Дзіана УЧКОВА.

Затым адбылося ўскладанне кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, бюстаў Герояў Савецкага Саюза і помнікаў Героям Сацыялістычнай працы ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, працоўных калектываў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.


Ліпавы гай пагрузіўся ў цішыню: хвіліай маўчання прысутныя ушанавалі памяць тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Свята прадоўжыў канцэрт. Са сцэны гучалі вядомыя і любімыя усімі песні ваеннай пары, удзельнікі мерапрыемства маглі наведаць і розныя тэматычныя пляцоўкі: “Каля партызанскага вогнішча”, “У лесе прыфрантавым”, “Пераможны май! Квітнеючы май!”, “Салдацкая кухня”, “Ваенны шпіталь”, пазнаёміцца з выставамі цэнтральнай раённай бібліятэкі, МЦ “Ветразь” і раённай школы мастацтваў.

Падчас святкавання у Ліпавым гаі працавалі гандлёвыя рады, можна было паласавацца шашлыками, блінамі, кандытарскімі вырабамі і іншымі прысмакамі, купіць прадукцыю мясцовых вытворцаў. Для дзяцей праводзіліся гульнёва-забаўляльныя конкурсы.













­

Андрэй СУПІТАЛЁЎ. 
Поделиться: