Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 мая

На вуліцах райцэнтра з’явіліся новыя элементы ўпрыгожвання

Вясной абнаўляецца не толькі прырода: на вуліцах нашага горада з’явіліся новыя элементы ўпрыгожвання.

Як толькі крыху пацяплела, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый Бялынічаў пачалі рэалізоўваць намечаныя яшчэ ў пачатку года планы па добраўпарадкаванні. Тэрыторыю каля сваіх будынкаў яны аздабляюць малымі архітэктурнымі формамі, якія радуюць вока, прывабліваюць сваёй яркасцю і незвычайнасцю.

— З кожным годам райцэнтр становіцца прыгажэй, утульней, — гаворыць бялынічанін Васіль КАЛІСТРАТАЎ. — Прыемна гуляць з сям’ёй па чыстых, дагледжаных вулачках, у паркавых зонах з прыгожымі кветкамі і цікавымі скульптурамі. Добра, што калектывы арганізацый і ўстаноў Бялыніччыны адказна адносяцца да добраўпарадка­вання тэрыторый.


Днямі насупраць будынка аддзела прамысловасці райспажыўтаварыства з’явіліся задуменныя пянькі-лесавічкі, а на зялёнай траўцы каля рэстарана “Бялынічы” цяпер “пасецца” пара высакародных аленяў. Гэта пастараліся ўмелыя работнікі райста. Дарэчы, усе работы па ўзвядзенні малых архітэктурных форм, як і набыццё патрэбных для іх матэрыялаў, фінансуюцца з бюджэтаў арганізацый.

Цікавую ідэю ажыццявілі работнікі ПМК № 241: на паркоўцы побач з аўтастанцыяй яны паставілі дарожны ўказальнік. Рознакаляровыя шыльдачкі, на якіх напісаны назвы населеных пунктаў, арганізацый і ўстаноў, накіруюць кожнага ў патрэбны бок.
— Цяжка не заўважыць такую прыгажосць, — адзначае жыхарка вёскі Старое Сяло Галіна БУЛАНОВІЧ. — На працягу дзесяці гадоў кожны дзень езджу ў Бялынічы на працу, таму магу з упэўненасцю сказаць, што на свае вочы бачыла, як хутка змяняецца знешні выгляд райцэнтра. У кожнага горада павінна быць пэўная іскрынка, сімвал, які прыцягваў бы і турыстаў.

­

Вольга ГОЛЬЦАВА.Фота аўтара.
Поделиться: