Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 мая

У Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот вядзецца падрыхтоўка ўмельцаў па пляценні з лазы

Вось ужо другі год запар у Бялыніцкай дапаможнай школе—інтэрнаце для  дзяцей—сірот вядзецца падрыхтоўка ўмельцаў па пляценні з лазы.
Кіраўніцтва школы-інтэрната прыкладае шмат намаганняў, каб зацікавіць вучняў рабочымі спецыяльнасцямі, якія, безумоўна, спатрэбяцца ім у будучым, калі паўстане пытанне выбару прафесіі. У школе выкладаюцца “Раслінаводства”, “Швейная справа”, “Апрацоўка драўніны”, “Апрацоўка металаў”, “Рамонтна-будаўнічыя работы”. Таксама працуюць факультатывы і аб’яднанні па інтарэсах працоўнай накіраванасці. А выкладаць “Пляценне з лазовага прута” даручылі настаўнікам працоўнага навучання.
Гэты  раздзел зацікавіў вучняў, і яны з энтузіязмам пачалі займацца лозапляценнем. Нават два хлопчыкі, якія не вельмі хацелі  авалодаць гэтымі ўменнямі, пачалі асвойваць новы від рамяства. Усе астатнія хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо маюць па некалькі ўласных вырабаў. У асноўным, гэта кашпо і кошыкі розных памераў. Вельмі добрыя вырабы атрымліваюцца ў навучэнцаў 8, 9 і 10 класаў. Але асабліва можна адзначыць поспехі такіх вучняў, як Фаіна МАСЛОЎСКАЯ і Насця ЛЕБЕДЗЕВА (8 клас), Дзіма ІВАНЧЫКАЎ і Стас МАЛІНОЎСКІ (9 клас), Лена КАЛЕНАВА і Аліна ТРАСКЕВІЧ з 10 класа.
Плеценыя вырабы навучэнцаў школы-інтэрната ўжо дэманстраваліся на “Дажынках”, што праводзіліся мінулай восенню ў аграгарадку Свяцілавічы. Вучні маюць жаданне лепш асвоіць пляценне з натуральных, прыродных матэрыялаў. Тады можна будзе, акрамя кашпо і кошыкаў, вырабляць сурвэтніцы, цукерніцы, падстаўкі пад гарачы посуд, падносы для харчовых прадуктаў, вазы для садавіны, кошыкі для ягад, сувенірныя кошыкі.

Анатоль СКАМЕЙКА,
настаўнік працоўнага навучання дапаможнай школы-інтэрната.
Фота аўтара
Поделиться: