Четверг, 18 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання...
19 мая

У Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў дзяржаўных друкаваных і электронных СМІ

У мінулую пятніцу ў Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў дзяржаўных друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі.
Адкрываючы ўрачыстасць, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда падкрэсліў, што праца ў СМІ немагчымая без глыбокіх ведаў і пачуцця сацыяльнай справядлівасці.
— Без вашага ўдзелу, — сказаў Алег Іванавіч, — наўрад ці можна разлічваць на поспех па рэалізацыі маштабных праектаў пераўтварэння Магілёўшчыны. Рады, што выканаўчая ўлада і ўлада чацвёртая працуюць у адным накірунку. Разам мы нададзім новы імпульс інфарматызацыі грамадства і данясём да людзей рэальныя справы і імкненні, якія зараз ёсць у органах дзяржаўнай улады.
Намеснік губернатара выказаў падзяку за самаадданую працу, любоў да прафесіі ўсім работнікам дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Прыдняпроўскага краю.
Затым адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў дзяржаўных друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі – пераможцаў регіянальнага конкурсу па выніках працы за 2016 год.
Сярод абласных і гарадскіх газет лепшай прызнана газета “Магілёўскія ведамасці”, сярод раённых – “Голас Касцюкоўшчыны”.
У спаборніцтве сярод журналістаў дзяржаўных перыядычных выданняў Прыдняпроўскага краю першае месца заняў Міхась Карпечанка, другім стаў карэспандэнт Дрыбінскай райгазеты “Савецкая вёска” Максім Цяцерын, трэцяе месца прысуджана загадчыку аддзела навін гарадской газеты “Веснік Магілёва” Кацярыне Льдовай.
Таксама больш за 60 журналістаў, спецыялістаў і калектываў рэдакцый былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі абласных выканаўчага  камітэта і Савета дэпутатаў, упраўленняў унутраных спраў, МНС, рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота Дар’і ГАРБАЧОВАЙ і Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.
Поделиться:

Афиша и объявления

4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
3 апреля
Филиал «Радио, телевидение и связь» информирует Вас о проведении планово-профилактических работ на ОРТПС Могилев 17.04.2024 с 09.15 до 15.00.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00