Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У суботу адбылося раённае свята, прысвечанае...
19 мая

У суботу адбылося раённае свята, прысвечанае 95-годдзю піянерскага руху

На яго былі запрошаны піянерскія дэлегацыі ўстаноў адукацыі, педагогі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі грамадскасці.

Урачыстая лінейка прайшла каля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна распачалася са здачы рапарта, пераклічкі піянерскіх атрадаў і вынясення сцяга раённай піянерскай арганізацыі.

3 95-годдзем піянерыі прысутных павіншавала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна МЯКШЫНА, якая пажадала рабятам пранесці праз усё жыццё піянерскія ідэалы дабрыні і ўзаемадапамогі.

Ад імя старэйшага пакалення выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар АРЖАНІКАЎ. Ён выказаў упэўненасць, што моладзь будзе працягваць лепшыя традыцыі ветэранаў піянерскага руху, пажадаў піянерам поспехаў у вучобе і быць прыкладам для сваіх равеснікаў.

У гэты ж дзень раённае ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” папоўнілася новымі сябрамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі паабяцалі “любіць Радзіму, быць добрымі, шчырымі і справядлівымі, заўсёды адпавядаць традыцыям БРПА”. Чырвона-зялёныя гальштукі рабятам павязалі старшыня райсавета ГА “БРПА” Дзяніс РУЦКІ і госці свята.

Удзельнікі ўрачыстасці хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і тых, хто падарыў мірнае жыццё, і ўсклалі кветкі да помніка.

Пасля ўрачыстай лінейкі ўдзельнікі свята накіраваліся ў СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага. У фае ўстановы была арганізавана выстава “Піянерыя вачыма дзяцей”, а ў актавай зале адбыўся святочны канцэрт. Музыкальныя нумары на ім чаргаваліся з віншаваннямі і конкурсамі.

Перад рабятамі з наказам выступілі ветэраны піянерскага руху. Уладзімір ЧУЖАЎКА падкрэсліў, што сённяшнія піянеры адрозніваюцца ад сваіх папярэднікаў. Яны больш разняволеныя, смелыя і энергічныя. Ніна НІКІТЧАНКА расказала, што ў яе дзяцінстве з піянерыяй было звязана шмат цікавых падзей. Напрыклад, для яе, юнай піянеркі, стала вельмі запамінальнай сустрэча з Музай ЗАСЛОНАВАЙ, дачкой Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава, якая прыязджала ў госці ў Свяцілавічы.

Надзея СЕРЫКАВА адзначыла, што  юбілейная дата ў 95 гадоў сведчыць пра каштоўнасць піянерскай арганізацыі для нашага грамадства і краіны. За гэты час многае змянілася, але захаваліся піянерскае сяброўства і ўзаемавыручка, любоў да Радзімы, павага да старэйшых і клопат аб малодшых. Рабяты берагуць традыцыі мінулых пакаленняў піянераў, праводзяць шмат розных добрых акцый і цікавых мерапрыемстваў. З нагоды свята Надзея Сяргееўна ўручыла Дзянісу Руцкаму падарачны сертыфікат ад абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” на набыццё спартыўнага інвентару для раённай піянерскай арганізацыі.

Піянеры-актывісты Бялыніччыны былі адзначаны ганаровымі граматамі райсавета ГА “БРПА”.

Завяршыў святочную праграму раённы конкурс акцябрацкіх груп “Суперзорачка”. Перамаглі ў ім акцябраты СШ № 2, другое месца занялі прадстаўнікі Кудзінскай БШ, трэцяе – Лебядзянкаўскага ВПК ДС ПШ. Таксама спецыяльнымі дыпломамі ў асобных намінацыях адзначаны акцябрацкія групы Цяхцінскага ВПК ДС СШ, Эсьмонскай і Вішоўскай СШ. Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00