Среда, 24 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў рэспубліканскі...
23 мая

На базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў рэспубліканскі семінар па пытаннях нарыхтоўкі травяных кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях краіны

У чацвер на базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў рэспубліканскі семінар па пытаннях нарыхтоўкі травяных кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях краіны, на якім былі актуалізаваны тэмы інтэнсіфікацыі кормавытворчасці, павышэння якасці кармоў, вырашэння праблемы раслінавага бялку.

Удзел у семінары прынялі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Беларусі — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснікі міністра сельгасхарчу і старшыняў аблвыканкамаў, якія курыруюць дзейнасць аграпрамысловага комплексу, старшыні абласных камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні і іх намеснікі па раслінаводстве, жывёлагадоўлі і механізацыі, вядучыя вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук краіны, кіраўнікі абласных дзяржінспекцый па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, старшыні райвыканкамаў і начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па раслінаводстве Магілёўскай вобласці.

Рэспубліканскі семінар складаўся з дзвюх частак – тэарэтычнай (пленарнае пасяджэнне) і практычнай, на якой дэманстравалася нарыхтоўка травяных кармоў з   азімага жыта і азімай свірэпіцы, пасеяных паласным спосабам на полі каля вёскі Саглассе, і вызначаліся асноўныя кірункі прымянення перадавых тэхналогій для вытворчасці якаснага травянога фуражу, таксама абмяркоўваліся асаблівасці догляду за пасевамі асноўных сельскагаспадарчых культур на прыкладзе поля азімага рапсу і азімай пшаніцы. На машынным двары гаспадаркі ўдзельнікі семінара пазнаёміліся з арганізацыяй тэхабслугоўвання і рамонту сельгастэхнікі і мерах, што прымаюцца па забеспячэнні яе захаванасці і працаздольнасці, агледзелі лінейку гатоўнасці кормаўборачных комплексаў і агрэгатаў. Яшчэ адной практычнай пляцоўкай рэспубліканскага семінара па пытаннях нарыхтоўкі травяных кармоў стала ферма ў вёсцы Саглассе, дзе ажыццяўляецца інтэнсіўнае вырошчванне рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы пры мінімальных затратах на яго гадоўлю.

Адкрываючы пленарнае пасяджэнне, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц заўважыў, што гэты рэспубліканскі семінар у СВК “Калгас “Радзіма” праводзіцца невыпадкова. Тут за кошт асаблівай арганізацыі працы, у якой галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца чалавек, і прымянення самых сучасных тэхналогій удаецца ўтрымліваць рэнтабельнай эканоміку, дабівацца высокіх паказчыкаў ва ўсіх галінах сельгасвытворчасці.

У гаспадарцы накоплены ўласны вопыт вырошчвання і нарыхтоўкі травяных кармоў на аснове традыцыйных сельгаскультур – азімых жыта і свірэпіцы, актыўна развіваецца інтэнсіўны шлях развіцця кормавытворчасці, які засноўваецца на колькасным росце і якасных зменах сродкаў і ўдасканаленні тэхналогіі вытворчасці, нарыхтоўкі і кансервавання кармоў, практыкуюцца новыя падыходы ў жывёлагадоўчай галіне.

Леанід Канстанцінавіч таксама звярнуў увагу на неабходнасць забяспечваць высокую культуру земляробства, якая дазволіць атрымліваць танныя і якасныя кармы пад поўную патрэбнасць, што, у сваю чаргу, адаб’ецца на цане малочнай і жывёлагадоўчай прадукцыі, зрабіўшы яе яшчэ больш канкурэнтаздольнай. А інтэнсіфікацыйны шлях кормавытворчасці дазваляе атрымліваць за год не менш за тры ўкосы траў. Міністр гаварыў аб шляхах і магчымасцях павелічэння вытворчасці ў сельгасарганізацыях краіны малака і ялавічыны, звязаўшы іх напрамую з кормавытворчасцю.  Якасныя, збалансаваныя па спажыўных рэчывах кармы і захаванне тэхналагічных рэжымаў утрымання і кармлення жывёлы з’яўляюцца для выканання гэтай задачы галоўным, вызначальным фактарам.

З задачамі па кормавытворчасці на бягучы год і шляхах іх вырашэння пазнаёміў удзельнікаў семінара намеснік міністра сельскай  гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. Асноўная з іх заключаецца ў забеспячэнні жывёлагадоўчай галіны якаснымі і таннымі кармамі ў поўным аб’ёме. Аб ступені гатоўнасці кормаўборачнай тэхнікі да нарыхтоўкі травяных кармоў у цэлым па краіне і ў разрэзе абласцей і асобных раёнах паінфармаваў першы намеснік міністра сельгасхарчу Леанід Марыніч.  Пра асаблівасці вытворчасці і ўборкі шматгадовых траў у бягучым годзе падрабязна расказаў загадчык аддзела кормавытворчасці РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве”, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пётр Васько. Адна з іх заключаецца ў тым, што ўмовы росту траў сёлета з прычыны надвор’я дыферэнцыраваныя па краіне. Як адзначыў навукоўца, “фактычнай катастрофы ў гэтым няма, але напружанасць узнікае”. А галоўным фактарам якасці нарыхтаваных кармоў стане час уборкі траў. Выступоўца таксама адзначыў, што ў гаспадарках неабходна так арганізаваць працу, каб ураджай аднагадовых траў склалі тры ўкосы, таму сеялкі з поля не павінны сыходзіць.

106-гектарнае поле каля вёскі Саглассе выглядала падзеленым на 12-метровыя палоскі: жоўтыя – азімай свірэпіцы і зялёныя – азімага жыта. Сёння тут было сканцэнтравана больш за два дзясяткі адзінак тэхнікі: дыскатар АД-600 “Рубін”, пнеўматычныя селкі Solitair 9/600  K-DS Lemken, уборачныя комплексы і прэс-падборшчыкі абмотчыкі розных марак, сярод якіх і навейшы “Ф’южан”, спецыяльны пагрузчык рулонаў… Механізатары СВК “Калгас “Радзіма” дэманстравалі поўны цыкл працы на такім полі – ад уборкі вырашчанай травы да наступнай сяўбы.

Леанід Заяц, Леанід Марыніч, Уладзімір Гракун, загадчык аддзела кормавытворчасці, кармавых дабавак і біяпрадуктаў РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі”, кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Зінавенка, дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра кансультавання і аграрнай рэформы, кандыдат тэхнічных навук Якаў Яроцкі, старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў падрабязна патлумачылі асаблівасці нарыхтоўкі кансерваваных травяных кармоў з сумесі азімых свірэпіцы і жыта, эканамічную эфектыўнасць іх пры вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

На думку Леаніда Зайца, кармы ў Беларусі добрыя, але няма яшчэ належнага іх захоўвання. Тэхналогія, якая прапаноўваецца сёння для вывучэння,— гэта закладка высокапратэінавых прасушаных кармоў у рулоны поліэтыленавай плёнкі. Гэта сусветны стандарт нарыхтоўкі высокаякасных кармоў.

— Па сутнасці, — адзначыў міністр, — мы выходзім на новы від кармоў, якія пры невялікіх затратах забяспечваюць высокую іх эфектыўнасць.

Уладзімір Гракун падкрэсліў: важна тут выкарыстоўваць усе маючыя рэзервы, навуковы вопыт, прагрэсіўныя тэхналогіі, што з’яўляецца прамым шляхам да зніжэння сабекошту прадукцыі і забеспячэння фінансавага поспеху, дасягнення стратэгічных мэт.

Як вядома, прадукцыйнасць жывёлы на 60 і больш працэнтаў залежыць ад яе кармлення, збалансаванасці фуражу, колькасці яго энергіі, бялку, мінеральных рэчываў і вітамінаў, ад якасці корму. Крыжакветкавыя культуры, да якіх адносіцца і свірэпіца,   утрымліваюць да 5 працэнтаў пратэіну, да 40 – караціну і мала клятчаткі. Добра зарэкамендавала сябе паласная сяўба азімых жыта і свірэпіцы, якая павышае яшчэ і ўраджайнасць сумесі на 15 працэнтаў і складае 190 і больш цэнтнераў з гектара. Навукоўцы падлічылі, што ўвод у рацыён жывёлы 15 кілаграмаў сіласу з гэтай сумесі забяспечвае 67,2 абменнай энергіі, 6,12 кармавых адзінкі, што вельмі важна ў першыя сто дзён лактацыі каровы, калі яна выходзіць на пік сваёй прадукцыйнасці.

Цяпер актуальнасць набывае сістэма трохцыклічнай вытворчасці кармоў, кожны з якіх мае свой набор культур і пэўную колькасць кармоў адпаведнай якасці. Ухіл у гэтай сістэме кормавытворчасці робіцца на вытворчасць кармоў асенне-вясенняга цыклу з уключэннем азімага жыта і крыжакветкавых культур. Як на полі каля вёскі Саглассе ў СВК “Калгас “Радзіма”. Спецыялісты патлумачылі, што тона гэтага корму ў дзесяць разоў танней за тону іх з зерневай групы, эканомяцца сродкі і на тым, што поле пад сяўбу гэтых культур апрацоўваецца не плугамі, а дыскатарам.

На палетках, дзе вырошчваюцца азімыя пшаніца і рапс, рэй вялі навукоўцы з РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве”: аб асаблівасцях правядзення ахоўных мерапрыемствах і тэхналагічных прыёмах па доглядзе асноўных пасеваў сельгаскультур і рапсу расказалі, адпаведна, доктар сельскагаспадарчых навук Сяргей Сарока і кандыдат сельскагаспадарчых навук Ядвіга Пілюк, аб падкормцы кармавых і зерневых культур угнаеннямі ў перыяд вегетацыі – доктар сельскагаспадарчых навук Галіна Пірагоўская.

Цікава было ўдзельнікам рэспубліканскага семінара пазнаёміцца і з умовамі інтэнсіўнага вырошчвання пры мінімальных затратах рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы на ферме ў вёсцы Саглассе, комплекс вытворчых памяшканняў якой быў пабудаваны па ўласным праекце гаспадаркі і за яе грашовыя сродкі. Аляксандр Лапацентаў патлумачыў, што кожны з чатырох будынкаў быў пабудаваны за месяц, пры сярэднім кошце аднаго  58200 руб. За мінулы год сярэднясутачныя прывагі маладняку БРЖ склалі па 937 грамаў. У адным будынку адкормліваюцца бычкі, і з 1,5 тысячы тон рэалізаванай летась ялавічыны 27 працэнтаў было адпраўлена  менавіта адсюль.

— Нарыхтоўка кармоў, — расказвае Аляксандр Лапацентаў, — заўсёды знаходзілася ў нашай гаспадарцы на асаблівым рахунку. Сёння мы нарыхтоўваем іх пад запланаваную прадукцыйнасць.

Я ўсё жыццё звязваў узровень жыцця калгаснікаў з кармавой базай. Мабыць, мяне тады многія не разумелі. Сёння кожнаму сельскаму працаўніку ясна: атрымаць нейкую прадукцыю раслінаводства, прадаць яе – часовае задавальненне. Мы імкнемся прапусціць раслінаводчыя здабыткі праз жывёлагадоўчую галіну і атрымаць вялікія грошы.

Тэкст і фота Міхася КАРПЕЧАНКІ.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00