Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 мая

У раённым ЗАГСе адбылася ўрачыстая рэгістрацыя нараджэння яшчэ адной жыхаркі Бялыніччыны

Прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і, які адзначаецца ў нашай краіне 15 мая, у раённым ЗАГСе адбылася ўрачыстая рэгістрацыя нараджэння яшчэ  адной жыхаркі Бялыніччыны.

У пары Аляксандра і Іны СІДАРЭНКАЎ з вёскі Навасёлкі Ланькаўскага сельсавета выхоўваюцца двое хлопчыкаў 7-мі і 4-х гадоў, а зараз дружнае сямейства папоўнілася на дачушку.

Галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Таццяна АРЛОЎСКАЯ цёпла павіншавала шчаслівага бацьку з такой важнай падзеяй і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла яму пасведчанне асаблівага ўзору аб нараджэнні дзіцяці і Кодэкс аб шлюбе і сям’і.

— Наша служба заклікана стаяць на варце традыцыйных сямейных каштоўнасцей, — адзначыла Таццяна Пятроўна. – Удвая прыемней рэгістраваць другое, трэцяе дзіця ў сям’і. Нараджэнне немаўляці – заўсёды свята, і хочацца, каб яно запомнілася толькі самымі пазітыўнымі момантамі.

Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться: