Четверг, 18 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У мінулую суботу ў Бялынічах прайшоў традыцыйны...
1 июня

У мінулую суботу ў Бялынічах прайшоў традыцыйны Дзень грамадзянскай абароны

У гарадскім парку Ліпавы гай сабралася больш за два дзясяткі каманд грамадзянскай абароны арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і гаспадарак раёна, каб прадэманстраваць вывучанасць, падрыхтаванасць да ліквідацыі наступстваў тых ці іншых надзвычайных сітуацый, якія, на вялікі жаль, усё ж такі здараюцца ў нашым паўсядзённым жыцці. Завіталі сюды, каб прыемна і з пазнавальнай карысцю правесці колькі гадзін вольнага часу, і многія жыхары райцэнтра.

Распачалося штогадовае маштабнае мерапрыемства раёна з традыцыйнага агульнага пастраення каманд. Затым супрацоўнікі РАНС прадэманстравалі свой прафесіяналізм і тэхналагічнасць па выратаванні вадзіцеля легкавога аўтамабіля і папярэджанні ўзгарання бензавоза, які ў нешчаслівую мінуту аказаўся побач з гэтым ДТЗ. Канечне, захапіў усіх прысутных і паказ спуску па тросах з 25-метровай вышкі двух выратавальнікаў РАНСу.

Адкрыў спаборніцтвы конкурс урачыстага прахаджэння дружын строем і з песняй. Асабіста адзначу каманду аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, якая бадзёра крочыла па стадыёнаўскім пляцы пад беларускамоўную песню.

Потым каманды прадпрыемстваў, гаспадарак, арганізацый і ўстаноў падзяліліся, і кожная з іх груп прыступіла да выканання сваіх спецыялізаваных заданняў.

Добраахвотныя пажарна-выратавальныя звенні змагаліся за права называцца лепшымі на гарадскім стадыёне: яны сапернічалі ў пажарнай эстафеце, перацягванні каната.

У праграме спаборніцтва санітарных дружын былі конкурсы на лепшы плакат супраць курэння, мастацкай самадзейнасці, аказання першай медыцынскай дапамогі параненаму, па эвакуацыі пацярпелых з зоны радыяцыйнага паражэння, адказаў на тэарэтычныя заданні…

Завяршыўся Дзень грамадзянскай абароны ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў. Вынікі іх сярод добраахвотных пажарных дружын агучыў галоўны суддзя Дня грамадзянскай абароны, намеснік старшыні райвыканкама  Дзмітрый ДАВЫДАЎ, а сярод санітарных дружын – галоўны суддзя, галоўны ўрач ЦРБ Павел МАНЬКО. Старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА пад бурныя і шчырыя апладысменты ўручыў пераможцам заслужаныя ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.

Лепшым сярод добраахвотных пажарных дружын  стала дружная каманда СВК “Калгас “Радзіма”, сярод механізаваных выратавальных звенняў перамогу заваявала звяно БУКП “Жылкамгас”. Пераможцам стала і санітарная дружына ПМК № 241.

Суддзі спаборніцтваў таксама вызначылі лепшых выратавальніка і сандружынніцу, якімі, адпаведна, прызнаны прадстаўнік ПМК № 241 Дзмітрый БАКУНОВІЧ і Надзея ДРАЧОВА з дружыны Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Правядзенне Дня грамадзянскай абароны садзейнічае павышэнню гатоўнасці органаў кіравання, як і саміх грамадзянскіх фарміраванняў, да кваліфікаванай абароны насельніцтва, аб’ектаў і тэрыторый раёна падчас экстрэмальных сітуацый. А гэта ў сённяшні час, з яго пагрозамі і выклікамі, з’яўляецца надзвычай актуальнай задачай.

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.


Дзмітрый ДАВЫДАЎ,
галоўны суддзя спаборніцтваў Дня грамадзянскай абароны:

— Няма сакрэту ў тым, што ўсюды і заўсёды лепшага выніку дасягаюць тыя, хто мае ў сваім запасе глыбокую тэарэтычную падрыхтаванасць і высокія трывалыя практычныя навыкі, пастаянна трымае сябе ў форме. Прайшоўшыя на Дні грамадзянскай абароны спаборніцтвы ў лішні раз толькі пацвердзілі гэту выснову.

З прыведзеных выніковых пратаколаў спаборніцтваў сярод добраахвотных пажарных дружын бачна, якая каманда праявіла сябе з найлепшага, добрага і горшага бакоў.

Ніжэй за ўласныя магчымасці паўдзельнічалі ў пажарнай эстафеце дружыны ААТ “ПМК № 82 Вадбуд”, “Новая Друць”, Аўтапарка № 7, па перацягванні каната – спартсмены ДРБУ № 170, Пратэінавага завода, Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, райаграпрамтэхзабеспячэння і некаторыя іншыя.

Выснова з гэтага адна: каб перамагаць, займаць дастойныя месцы, трэба трэніравацца, быць камандай прафесіяналаў.

Павел МАНЬКО,
галоўны суддзя спаборніцтваў санітарных дружын:

— Найчасцейшыя памылкі ў спаборніцтве сярод санітарных дружын прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і гаспадарак заключаліся ў праліках па аказанні першай медыцынскай дапамогі, няправільным накладанні лангеты на пералом, дзеяннях у ачагу паражэння і пасля яго. У якасці станоўчага прыкладу назаву санітарныя дружыны ДІСІ, ПМК № 241, райаграпрамтэхзабеспячэння, ДЭУ № 74, ААТ “Бялынічы” і “Новая Друць”, СВК “Калгас “Радзіма”  і некаторыя іншыя.

Адносна конкурсу плакатаў на антытытунёвую тэму трэба сказаць, што выдатна справіліся з заданнем і творча падышлі да яго выканання каманды ПМК № 241, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, СВК “Калгас “Радзіма”, раённага выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму, ААТ “Бялынічы”. На жаль, некаторыя дружыны замест плаката прапанавалі на суд журы насценную газету.
­
У адпаведнасці з Пералікам фарміраванняў да ўдзелу ў Дні грамадзянскай абароны, санітарныя дружыны РКЦ ААТ “Белаграпрамбанк”, ЦБП № 701 ААБ “Беларусбанк”, ПМК № 82,  раёна газазабеспячэння і ЦРБ не ствараліся.­ ­
­ Поделиться:

Афиша и объявления

4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
3 апреля
Филиал «Радио, телевидение и связь» информирует Вас о проведении планово-профилактических работ на ОРТПС Могилев 17.04.2024 с 09.15 до 15.00.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00