Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 июня

1 чэрвеня адзначылі Міжнародны дзень абароны дзяцей

З нагоды свята калектывы аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, мнагапрофільнага цэнтра “Ветразь”, раённай дзіцячай школы мастацтваў, РАНС і БУКП “Жылкамгас” падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак цікавае мерапрыемства.

На першы дзень чэрвеня і вялікіх школьных канікул было запланавана шмат чаго займальнага: тэатралізавана-гульнявая праграма “Прывітанне, лета!”, яркія самадзейныя нумары юных артыстаў, гульнявая пляцоўка “Свет дзяцінства”, дэманстрацыя спецыяльнай тэхнікі і магчымасцей выратавальнікаў РАНС. Аднак не ўсё з гэтага ўдалося ажыццявіць – дажджлівае надвор’е ўнесла свае карэктывы.

Раніцай хлопчыкі і дзяўчынкі сабраліся ў Ліпавым гаі. Прыгожа і ўзнёсла гучалі з вуснаў юных чытальнікаў вершы, спевакі яскрава дэманстравалі сваё выканальніцкае майстэртва… І раптам пайшоў моцны лівень. Рабятам давялося схавацца пад дах сцэны, але і там яны не сумавалі: казачныя героі Лесавік і Баба Яга забаўлялі іх загадкамі і гульнямі.

Вольга ГОЛЬЦАВА.
Фота аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Поделиться: