Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 июня

У раёне прайшлі мерапрыемствы ў рамках акцыі “Беларусь супраць тытуню”

З 17 па 31 мая ў раёне прайшлі мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна—адукацыйнай акцыі “Беларусь супраць тытуню”, прымеркаванай да Сусветнага дня без тытуню. Яе дэвіз сёлета гучаў як “Тытунь – пагроза для развіцця”.

Актыўны ўдзел у акцыі прынялі і спецыялісты райЦГЭ. У прыватнасці, яны наведалі СШ № 2 і Іскраўскую БШ, дзе паказалі вучням малодшых класаў міні-спектаклі аб шкодзе курэння і карысці здаровага ладу жыцця, прадэманстравалі тэматычныя мультфільмы. Рабяты таксама змаглі пратэсціраваць    атрыманыя веды.

Самы лепшы вынік у тэсціраванні пра ўплыў тытуню на арганізм чалавека прадэманстраваў вучань Іскраўскай БШ Юра ЧАРАПАНАЎ. Ён, а таксама іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія лепш за астатніх справіліся з заданнямі і актыўна праявілі сябе падчас мерапрыемстваў, былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

Варта адзначыць, што прафілактычная праца дае свае вынікі. За апошнія гады ў раёне істотна знізіўся продаж тытунёвых вырабаў. Калі за 2012 год было прададзена 56 млн 591 тыс. цыгарэт, то ў наступным – 51 млн 717 тыс., у 2014 – 47 млн 988 тыс., у пазамінулым – 29 млн 941 тыс.

Таксама нагадаем, што грамадзяне, якім неабходна падтрымка або медыцынская дапамога для адмовы ад курэння, могуць патэлефанаваць у ЦРБ на тэлефон даверу 70-062 і пракансультавацца з урачом псіхіятрам-нарколагам.

Ларыса ВАРАВА,
інструктар-валеолаг райЦГЭ.
Поделиться: