Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

13 июня

Ансамблю гітарыстаў “Мелодыя” ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў” прысвоена званне ўзорны

За значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных трыдыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі ансамблю гітарыстаў “Мелодыя” ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў” прысвоена званне ўзорны.

Пад кіраўніцтвам настаўніка па класе гітары Алены КАПЫЛОВАЙ старшы і малодшы склады “Мелодыі” прадставілі камісіі з прызнаных прафесіяналаў насычаную канцэртную праграму. Юныя гітарысты Сяргей АРЖАНЦАЎ, Уладзіслаў ІГНАТОВІЧ, Максім ЛЯЎКОВІЧ, Багдан ТАПУНОЎ, Глеб ПЛАТОНАЎ, Андрэй ЯКУБАЎ, Сяргей ІГНАТОВІЧ, Мацвей ТАРАСЕНКА, Дзмітрый ШЛІМАКОЎ, Уладзіслаў ЛАЗОЎСКІ, Іван ЦІТАЎЦОЎ яскрава прадэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства і даказалі, што ансамбль дастойны насіць такое пачэснае званне.

Дарэчы, бялыніцкія таленты ўжо сабралі значную калекцыю ўзнагарод, у якой ёсць і дыпломы прэстыжных міжнародных конкурсаў.

Вольга ГОЛЬЦАВА.
Фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.
Поделиться: