Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

16 июня

У раёне працуюць 18 летніх лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем

Бацькі бялыніцкіх школьнікаў могуць не хвалявацца пра тое, чым іх дзеці будуць займацца падчас летніх канікул: у раёне працуюць 18 лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў летніках кожны дзень, накіраваны на аздараўленне, развіццё інтэлектуальных, творчых і фізічных здольнасцей дзяцей, грамадзянска-патрыятычнае, маральнае і працоўнае выхаванне. Адпачынак у лагерах таксама забяспечвае максімальную занятасць у летні перыяд дзяцей з сацыяльна неабароненых катэгорый сем’яў і тых падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ІСН.

Сёлета вольны час у аздараўленчых лагерах правядуць 710 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго раёна. У 5 з іх рабяты будуць знаходзіцца кругласутачна. Ужо працуе першая змена такога лагера на базе Старасельскага ВПК ДС ПШ. Напрыканцы чэрвеня і напачатку ліпеня рабят прымуць перасовачны палатачны аздараўленчы лагер і палатачны лагер працы і адпачынку. А ў жніўні чакаюць усіх жадаючых лагер “Інтэлектуал” для высокаматываваных вучняў і ваенна-патрыятычны лагер “Патрыёт”.

Таксама школьнікі могуць не толькі весела правесці час, але і добра папрацаваць у  аздараўленчых лагерах працы і адпачынку на базе Вішоўскай СШ і Цяхцінскага ВПК ДС СШ.

Тэкст і фота
Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.
Поделиться: