Четверг, 28 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На тэрыторыі паляўніча-турыстычнай базы “Глушцова...
21 июня

На тэрыторыі паляўніча-турыстычнай базы “Глушцова такавішча” прайшлі прафесійныя спаборніцтвы сярод вальшчыкаў лесу

На мінулым тыдні на тэрыторыі паляўніча—турыстычнай базы “Глушцова такавішча” прайшлі прафесійныя спаборніцтвы сярод вальшчыкаў лесу ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”. Таксама паказаць свае здольнасці былі запрошаны прадстаўнікі з Быхаўскага, Магілёўскага і Клічаўскага лясгасаў.

– Асноўная задача заключаецца ў тым, каб ацаніць узровень майстэрства кожнага ўдзельніка. Таксама гэта адзін з этапаў падрыхтоўкі да аналагічных абласных спаборніцтваў, дзе мы заўсёды займаем прызавыя месцы, – адзначыў дырэктар лясгаса Юрый ЗАБЛОЦКІ.

Спаборніцтвы складаліся з некалькіх этапаў: мантаж ланцуга бензапілы, распілоўка камбінаваным рэзам, дакладная распілоўка, абрэзка сукоў, валка лесу і эстафета. У выніку, першае агульнакаманднае месца з 2982 баламі заняла каманда Кіраўскага лясніцтва, другімі сталі вальшчыкі брыгады “Кіраўскае” (2901 бал), дружына Цяхцінскага лясніцтва, якая набрала 1993 балы, стала трэцяй.

У асабістым заліку перамогу святкаваў Андрэй БАРОДЗІЧ (Кіраўскае лясніцтва), другім стаў Валерый СІДАРОВІЧ (брыгада “Кіраўскае”), трэцім – Сяргей БАРОДЗІЧ (Кіраўскае лясніцтва).

Юрый Заблоцкі ўручыў пераможцам і прызёрам граматы і грашовыя ўзнагароды. Дарэчы, агульная сума прызавых склала 1850 рублёў. Іржавую пілу і права правядзення наступных спаборніцтваў вальшчыкаў лесу атрымала каманда Акцябрскага лясніцтва, якая ў турніры стала апошняй.
Аляксей  РАГУЛЁЎ.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00