Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 июня

На палях СВК “Калгас “Радзіма” поўным ходам працягваецца нарыхтоўка травяных кармоў

Перад сельгаспрадпрыемствамі раёна зараз стаіць галоўная задача – нарыхтаваць якасныя травяныя кармы для буйной рагатай жывёлы.
На палях СВК “Калгас “Радзіма” поўным ходам працягваецца нарыхтоўка травяных кармоў. Каля вёскі Туалін па пылу, які заставаўся ад тэхнікі, здалёк было бачна, што праца ідзе поўным ходам. Нават прыйшлося шмат часу чакаць, каб зрабіць здымак механізатара Мікалая ДАРЭЧКІНА, які на Jaguar- 890 быў заняты на падборы і драбненні зялёнай масы. Адвозілі яе Аляксандр ПЕТУШКОЎ, Канстанцін ТОМЫШАЎ, Аляксандр СУШКО, Ілья ДАРЭЧКІН, Аляксандр КУРАНЦОЎ, Сяргей ШАЛКОЎСКІ, Юрый САРОКІН і Антон ПІКАС.


На суседнім полі вопытны механізатар Яўген ЛЮЦІКАЎ на пагрузчыку “Амкадор” 332с4 займаўся пагрузкай рулонаў у палімернай упакоўцы, якія дастаўлялі да месца захоўвання Уладзімір КАЗАКОЎ, Мікалай ПАЧЫНСКІ, Уладзімір ІВАНОЎ. Траву папярэдне на прэспадборшчыку-абмотчыку Comprima CF155 XC у плёнку загарнуў вопытны механізатар Уладзімір  КАЗАКОЎ.

­

Аляксей РАГУЛЁЎ.
Фота аўтара.


Па стане на раніцу 20 чэрвеня механізатары СВК “Калгас “Радзіма” скасілі 1070 га траў першага ўкосу, што складае 84% ад п­лана, нарыхтавалі 2690 тон сена, з якіх у палімернай упакоўцы — 2475 тон, і 8666 тон сенажу, з іх 756 тон у палімернай упакоўцы.

Поделиться: