Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 июля

Днямі ў Круглым прайшоў рэгіянальны конкурс-прэзентацыя народнай творчасці “Свята лялькі”

Днямі ў Круглым прайшоў рэгіянальны конкурс—прэзентацыя народнай творчасці “Свята лялькі”, у якім прынялі ўдзел работнікі культуры Бялыніччыны.

У конкурсе самадзейных калектываў “Песні над Друццю” перамогу святкаваў вакальны ансамбль “Медуніца” Ланькаўскага СЦК і ВЧ. Ён атрымаў Дыплом І ступені. Таксама Дыпломам І ступені ўзнагароджана кіраўнік Свяцілавіцкага сельскага дома рамёстваў Ірына ЦІТАЎЦОВА ў намінацыі “Легенды і міфы роднага краю”, а Дыплом ІІ ступені атрымала касцюмер РЦК Ірына КАСЦОВА ў намінацыі “Самая крэатыўная лялька”. Да таго ж, бялынічане былі адзначаны каштоўным падарункам за пастаянны і актыўны ўдзел у конкурсе “Свята лялькі”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться: