Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

7 июля

Працаўнікі ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас» дапамаглі аператыўна ліквідавать наступствы стыхіі

У ліпені мінулага года на нашу краіну абрушыўся магутны ўраган. Асабліва вялікі ўрон ён нанёс лясной гаспадарцы Мінскай вобласці. Лес быў пашкоджаны на плошчы больш за 12 тыс. гектараў. Хто праязджаў па аўтадарозе Магілёў-Мінск, звяртаў увагу на буралом, дрэвы, переламаныя папалам, як запалкі.

На дапамогу калегам з Чэрвеньскага раёна былі накіраваны працаўнікі лясной сферы з бліжэйшых раёнаў, у тым ліку і ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”.

З апошняй дэкады ліпеня мінулага года па май 2017-га вялася ачыстка і аднаўленне пашкоджаных стыхіяй лясных масіваў. У аднаўленчых работах задзейнічалі каля 20 адзінак спецтэхнікі. Буралом быў прыбраны на плошчы амаль у 100 гектараў. На лесанарыхтоўчай машыне “Харвестар” шчыраваў адзін з вопытных машыністаў лясгаса Аляксандр ДАЛЖАНКОЎ. Больш за 20 гадоў аддаў ён працы ў лясной гаспадарцы Прыдруцкага краю, быў неаднаразова заахвочаны ганаровымі граматамі за ўзорнае выкананне сваіх абавязкаў. Вось і сёлета за актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў стыхіі Аляксандр Аляксеевіч быў адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.

Ударна папрацавалі і трактарысты па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазе лесу Мікалай КАВАЛЁЎ, Аляксандр ПАПКОЎ і Мікалай АЛОНКІН, вадзіцель аўтамабіля Уладзімір КАЎКОЎ. Апошні, дарэчы, самы малады з усёй каманды, шчыруе ў лясгасе крыху больш за тры гады, але за гэты невялікі час выдатна зарэкамендаваў сябе і адказна ставіцца да кожнай даручанай справы. За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў пры распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек усе яны атрымалі граматы і падзякі Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паўдзельнічалі працаўнікі бялыніцкага лясгаса і ў аднаўленні лясных масіваў на тэрыторыі, ачышчанай ад буралому. Гэтай вясной пасадзілі каля 20 гектараў ёлачак і сасонак, заклалі трывалы падмурак будучага лесу.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться: