Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У Дзень памяці святых апосталаў Хрыстовых...
17 июля

У Дзень памяці святых апосталаў Хрыстовых Пятра і Паўла, у аграгарадку Вішоў адбылося традыцыйнае духоўнае свята

У сераду, у Дзень памяці святых апосталаў Хрыстовых Пятра і Паўла, у аграгарадку Вішоў адбылося традыцыйнае духоўнае свята, якое плаўна перайшло ў культурна—масавае мерапрыемства з ушанаваннем ветэранаў працы СВК “Калгас “Радзіма” і гаспадарак, раней далучаных да гэтага сельгаспрадпрыемства.

Раніцай у Петрапаўлаўскай царкве пры вялікай колькасці вернікаў адбыліся вадасвяцкі малебен і святочнае богаслужэнне.

Перад пачаткам канцэртнай праграмы каля вішоўскага амфітэатра разгарнуліся гандлёвыя кропкі і дзіцячая гульнёвая пляцоўка, была арганізавана выстава ­работ выхаванцаў раённай дзіцячай школы мастацтваў, вучняў Вішоўскай СШ, калектываў устаноў культуры раёна.


Вялікую колькасць гледачоў сабрала выступленне юных выхаванак абласнога Цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і.

Затым у летнім амфітэатры распачалася ўрачыстая праграма, якая ўключала выступленні афіцыйных асоб, віншаванні гасцей, ушанаванне ветэранаў працы СВК “Калгас “Радзіма” і гаспадарак, далучаных да гэтага сельгаспрадпрыемства, конкурсы, музычныя нумары.

Сярод ганаровых гасцей на свяце прысутнічалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі, уладыка Сафроній, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ФУРСАВА, а таксама самыя дарагія госці свята – ветэраны працы з аграгарадка Вішоў, вёсак Навасёлкі, Ізобішча, Лічынка, Ермалавічы, Малінаўка, Туалін, Карпаўка, Сцяпанаўка, Север, Голубаўка, Гняздзін, Саглассе.

– Здаецца, яшчэ зусім нядаўна мы з вамі марылі пра тое, каб гэта свята стала традыцыйным, –  адзначыў у сваім выступленні старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. – І вось сёння сустракаемся ўжо ў дзясяты, юбілейны, раз. Гэта ўрачыстасць займае адно з самых важных месцаў у чарадзе свят, якія  адзначаюцца на працягу года ў нашым сельгаскааператыве.

Віншую ўсіх прысутных з Днём святых апосталаў Пятра і Паўла і выказваю шчырыя словы падзякі нашым ветэранам, якія аддалі шмат сіл для станаўлення і развіцця калгаса. Яны перадалі гаспадарку маладому пакаленню і не памыліліся, бо перадалі яе ў надзейныя рукі. У 2016 годзе калектыў СВК “Калгас “Радзіма” прадэманстраваў даволі значныя эканамічныя вынікі. Нягледзячы на капрызы надвор’я і складанасці ў эканоміцы, атрымалі 2,8 млн рублёў прыбытку. Удалым складваецца і сёлетні год: спее добры ўраджай, мы чакаем сур’ёзных вынікаў. Усё гэта станоўча адбіваецца на ўзроўні жыцця работнікаў: сярэдняя зарплата па гаспадарцы дасягае амаль 900 рублёў.

­

Пасля таго, як мінула дзесяць гадоў, таксама можна канстатаваць, што пабудаваны ў Вішове храм прыносіць карысць грамадству як у маральным, так і ў матэрыяльным плане. А настаяцель Петрапаўлаўскай царквы айцец Павел аказвае станоўчы маральны ўплыў на жыхароў   аграгарадка і навакольных вёсак.

У юбілейны год святкавання Дня святых апосталаў Пятра і Паўла і ўшанавання ветэранаў працы не абышлося без важнай навіны. Праўленне сельгаспрадпрыемства прыняло рашэнне аб увядзенні ганаровага звання “Заслужаны работнік СВК “Калгас “Радзіма”. Яно будзе надавацца тым работнікам, якія маюць высокія працоўныя дасягненні, не менш за 15 гадоў бесперапыннага стажу і тры гады запар заносіліся на Дошку гонару гаспадаркі. Акрамя іншых ільгот, уладальнікі звання будуць   атрымліваць надбаўку да зарплаты і пенсіі ў памеры 5 базавых велічынь пажыццёва.

Упершыню высокага звання “Заслужаны работнік СВК “Калгас “Радзіма” і адпаведнага медаля ўдастоены лепшыя з лепшых: тэхнік-асемянатар Аляксандр МІХАЙЛАЎ, галоўны заатэхнік Валянціна ЛАПАЦЕНТАВА, трактарысты-машыністы Аляксандр МІТКЕВІЧ, Мікалай ДАРЭЧКІН, Мікалай КУЛЯШОЎ, галоўны інжынер Аляксандр БАРТЫЛЁЎ, галоўны інжынер-электрык Мікалай КАПЯЛЮШ, жывёлавод Ніна АНДРЭЙЧЫКАВА.

Старшынёй савета ветэранаў СВК “Калгас “Радзіма” быў абраны Мікалай  СЕЛІВОНЧЫК. Як адзначыў Аляксандр Лапацентаў, у наступным годзе ён чакае прапановы аб узнагароджванні гэтым званнем і медалём ужо ветэранаў гаспадаркі, якія мелі ў мінулым важкія працоўныя заслугі.

Усіх прысутных павіншаваў са святам намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч. Ён адзначыў, што СВК “Калгас “Радзіма” з’яўляецца адным з лепшых сельгаспрадпрыемстваў нашай краіны, што пацвярджаецца ўпэўненай перамогай у абласным спаборніцтве па выніках мінулага года і нядаўнім занясеннем на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэтыя чарговыя поспехі працоўнага калектыву многія ўспрымаюць звычайна і будзённа, забываючы, што падняцца на вышыню бывае лягчэй, чым на ёй  утрымацца. У аснове ўсіх працоўных перамог СВК “Калгас “Радзіма” ляжыць каласальны духоўны падмурак са сваімі каштоўнаснымі арыенцірамі і прынцыпамі, які ўмацоўваецца, у тым ліку, і праз правядзенне такіх выдатных урачыстасцей, паважлівае стаўленне да ветэранаў працы, пашану і павагу      да простага працаўніка-вяскоўца.

У гаспадарцы працуюць сямейныя дынастыі. На сцэну былі запрошаны прадстаўнікі іх – ШАЛКОЎСКІЯ, КАНЦАВЫЯ, ЛЮЦІКАВЫ, ЛЯНЕЎСКІЯ, якім былі ўручаны падарункі і кветкі.

Наогул, многія з ліку мясцовых ураджэнцаў і выпускнікоў школ знайшлі сваё прызванне ў сельскай гаспадарцы. Цёплымі словамі і дружнымі апладысментамі віталі Святлану і Пятра КАЛАКУСТАВЫХ, Аляксандра КУРАНЦОВА, Леаніда ГАЎРЫЛЕНКУ, Анатоля ПАНЦЯЛЕЕВА і іншых.

За апошнія дзесяць гадоў школы, размешчаныя на тэрыторыі СВК “Калгас “Радзіма”, скончылі 200 выпускнікоў, 88 з якіх прыйшлі на працу ў сельгаскааператыў. Гэта з’яўляецца вынікам плённага супрацоўніцтва школы і сельгаспрадпрыемства, іх узаемадапамогі і падтрымкі.

У тым, што выпускнікі школ выбіраюць сельскагаспадарчую галіну, умеюць плённа працаваць і шанаваць сялянскую працу таксама вялікая заслуга настаўнікаў – ветэранаў сістэмы адукацыі Кацярыны ПАЛУДА, Зінаіды ЕРАШЭНКА, Валянціны ПІШЧУЛЁВАЙ, Валянціны ІВАНОВАЙ, Людмілы КУЛЯШОВАЙ, Леаніда і Надзеі ГАЛУШКІНЫХ, Васіля КАЗЛОВА, Святланы САЛОДКАЙ, Таццяны МІХАЛЬКОВАЙ.

У гэты дзень былі згаданы іншыя юбілеі. Так, 10 гадоў таму Вішову быў нададзены статус аграгарадка, пабудавана і асвечана Петрапаўлаўская царква. У тым жа годзе ансамблю Вішоўскага СЦК і ВЧ “Вабічанскія ўзоры” прысвоена званне “народны”, а сёлета спаўняецца 30 гадоў з дня ўтварэння калектыву.

Пераможцам традыцыйнага спаборніцтва касцоў стаў Уладзімір ДУДАРАЎ, другое месца заняў Аляксандр ЧУЯШКОЎ, трэцяе – Максім САМАЛАЗАЎ.

Асаблівую цікавасць прысутных выклікала шоу парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба імя А.М. Кулагіна, якія адзін за адным прызямляліся на пляцоўку каля Петрапаўлаўскай царквы. Завяршыў святочнае мерапрыемства канцэрт ансамбля народнай музыкі “Бяседа”.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтара і Святланы МАГІЛЕЎЧЫК

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00