Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Каля вёскі Вольніца прайшоў рэспубліканскі...
21 июля

Каля вёскі Вольніца прайшоў рэспубліканскі злёт радыёаматараў і радыёспартсменаў

У мінулыя выхадныя каля вадасховішча паблізу вёскі Вольніца зноў было шумна і мнагалюдна: у трэці раз тут прайшоў рэспубліканскі злёт радыёаматараў і радыёспартсменаў.

Яго ўдзельнікі пачалі з’язджацца ў Вольніцу ў пятніцу. Многія прыбылі на злёт разам з сем’ямі, дзецьмі і ўнукамі, каб паўдзельнічаць у спаборніцтвах на кароткіх (КХ) і ўльтракароткіх хвалях (УКХ), абмяняцца вопытам і проста адпачыць і змястоўна правесці вольны час на ўлонні маляўнічай бялыніцкай прыроды ў кампаніі аднадумцаў.

Арганізатары злёту Вячаслаў АСТАФ’ЕЎ і Ларыса ЖУРАВОВІЧ адзначылі, што, нягледзячы на пераменлівае надвор’е, у Вольніцу прыехалі больш за 70 радыёаматараў з усіх абласцей краіны і Мінска, госці з Расійскай Федэрацыі і адна сям’я з Германіі. У час мерапрыемства былі праведзены тэхнічная канферэнцыя радыёаматараў і канструктараў па радыёсувязі на КХ і УКХ, вочныя спаборніцтвы па УКХ сувязі на партатыўных радыёстанцыях і прыёме пазыўных, выстава радыётэхнічных канструкцый і тэматычны кірмаш. Падчас круглага стала кароткахвалявікі абмеркавалі тэндэнцыі развіцця радыёаматарскага руху ў рэспубліцы.

Як расказаў старшыня ГА “Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў” Аляксандр САВУШКІН, зараз у краіне налічваецца больш за тысячу радыёаматараў. Аднак колькасць тых, хто пастаянна практыкуе выхад у радыёэфір, удзельнічае ў спаборніцтвах і розных мерапрыемствах, не перавышае 400 чалавек. У асноўным гэта сталыя людзі, бо іх захапленне не адносіцца да ліку танных, патрабуе адмысловых навыкаў і ведаў, выдаткаў на набыццё апаратуры, устаноўкі антэн і г. д. Але і дзеці далучаюцца да руху. Яны прыходзяць у хуткасную радыётэлеграфію і з задавальненнем займаюцца гэтым відам радыёспорту. Пра яго высокі ўзровень у краіне сведчыць тое, што спартсмены нашай нацыянальнай каманды па радыётэлеграфіі апошнія дзесяць гадоў становяцца абсалютнымі чэмпіёнамі свету і Еўропы. Высокія вынікі беларусы дэманструюць і ў спартыўнай радыёпеленгацыі.

Аляксандр Савушкін таксама адзначыў добры ўзровень арганізацыі злёту, падтрымку па многіх пытаннях на ўзроўні кіраўніцтва бялыніцкіх арганізацый і ўстаноў, мясцовай улады.

Сёлета, як і ў папярэднія гады, на вадасховішчы вёў гандаль аўтамагазін райста, з канцэртам перад удзельнікамі злёту выступілі артысты народнай эстраднай студыі “Колеры” і Анастасія ЖЭЛАКОВІЧ.

Акрамя тэматычных мерапрыемстваў радыёаматары правялі спаборніцтвы па перацягванні каната, валейболе і рыбнай лоўлі. У пятніцу і суботу ў рамках вечара бардаўскай песні ўдзельнікаў злёту парадавалі сваёй творчасцю бялыніцкі рок-музыкант Юрый  НЕСЦЯРЭНКА, выканаўца аўтарскай песні і акустычнага року з Мінска Вольга АКУЛІЧ, майстар спорту па радыёсувязі на КХ, бард з Падмаскоўя Валерый ШЫНЕЎСКІ. Юрый Несцярэнка ў знак падзякі атрымаў пазыўны EU7BBY і цяпер пры жаданні можа выходзіць у эфір, але толькі з чужой радыёстанцыі. Для таго, каб набыць статус паўнавартаснага радыёаматара і атрымаць ліцэнзію, трэба здаць адмысловы экзамен.

Напрыканцы злёту лепшыя радыёспартсмены па выніках праведзеных спаборніцтваў былі ўзнагароджаны медалямі, кубкамі і дыпломамі, а таксама адбылося закладванне капсулы з пасланнем удзельнікам наступнага злёту.

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00