Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшла абласная...
1 августа

На базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшла абласная вытворчая нарада-семінар

У пятніцу на базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшла абласная вытворчая нарада-семінар па пытаннях забеспячэння жывёлагадоўчай галіны травянымі кармамі, зніжэння сабекошту культур прамежкавай сяўбы, укаранення сучасных падыходаў да стварэння трывалай кармавой базы.

Удзел у семінары прынялі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір ГРАКУН, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый СЯМЁНАЎ, намеснік дырэктара Бабруйскага камбіната хлебапрадуктаў, саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс КЛЕШЧУКЕВІЧ, спецыялісты адпаведных абласных служб, намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па жывёлагадоўлі, раслінаводстве, механізацыі.
­
Галоўнай тэмай нарады-семінара стаў эксперымент, які праводзіцца ў СВК “Калгас “Радзіма” па выпрабаванні сістэмы трохцыклічнай вытворчасці кармоў. Гэта ўжо другая сустрэча сёлета, прысвечаная дадзенай тэме. Першая адбылася ў час рэспубліканскага семінара, які праходзіў на базе гаспадаркі ў сярэдзіне мая. У час яго, акрамя іншага, на полі каля вёскі Саглассе прысутныя сталі сведкамі першага этапа нарыхтоўкі кармоў: уборкі азімых свірэпіцы і жыта, пасеяных цераспалосным метадам. Зялёная маса з сумесі гэтых кармавых культур была спрэсавана, абгорнута ў палімерную плёнку, рулоны звезены да месца складзіравання. Адразу ж пасля гэтага поле засеялі пялюшкай і аўсом.


Праз два месяцы аграрыі вобласці зноў сабраліся на эксперыментальным полі, каб падвесці вынікі другога этапа і, як высветлілася ў ходзе семінара, засталіся імі задаволеныя.

Па-першае, як адзначаў кожны з выступоўцаў, сабекошт адной кармавой адзінкі з бабова-злакавай сумесі значна танней, чым, напрыклад, кукурузы. І гэта пры тым, што за гадавы цыкл неабходна тры разы сеяць і столькі ж убіраць ураджай. Але поле пад сяўбу гэтых культур не трэба апрацоўваць плугамі, дастаткова прайсціся дыскатарам і, нават, можна сеяць увогуле без папярэдняй апрацоўкі. Не трэба праводзіць хімапрацоўку пасеваў, а гэта – зноў эканомія сродкаў. Таксама радуе ўраджайнасць – з першага ўкосу загарнулі ў плёнку 756 тон сенажу з высокім утрыманнем пратэіну (да 20%). З другога плануецца назапасіць 1500 тон сіласа з пялюшкі і аўса.

Па-другое, асноўныя работы сістэмы трохцыклічнай вытворчасці кармоў не накладваюцца на іншыя і прыпадаюць на час, калі людзі і тэхніка не заняты на больш важных сельскагаспадарчых працэсах.

Нарыхтоўка кармоў з сумесі азімых свірэпіцы і жыта адбываецца ў перыяд паміж вясновымі пасяўнымі работамі і першым укосам шматгадовых траў, а з сумесі пялюшкі і аўса і наступная сяўба проса – перад пачаткам жніва. Трэці ўраджай знімаецца ў другой палове верасня.

Пакуль толькі што скошаная зялёная маса падсушвалася ў валках, чакаючы здрабнення і закладкі ў траншэю, на поле былі дастаўлены два рулоны сумесі свірэпіцы і жыта, каб удзельнікі семінара самі маглі пераканацца ў якасці нарыхтаванага ў маі корму.

Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ адзначыў, што пасля першай нарыхтоўкі скормліванне травяных кармоў жывёле прайшло выдатна:

– Не разлічваў, што атрымаем такі добры эфект ад скормлівання свірэпіцы з жытам – да 2-х кг прыбаўкі малака на карову. Перакананы, што ёсць сэнс займацца гэтай культурай. У гаспадарцы створаны паўтарагадавы запас кармоў, таму мы сур’ёзна застрахаваны ад розных здарэнняў. Але, тым не менш, пастаянна шукаем новыя падыходы ў корманарыхтоўцы.

Лічу, што будучыня сельскай гаспадаркі за самым інтэнсіўным выкарыстаннем зямельных угоддзяў пры даволі невялікіх выдатках. А ў сённяшніх умовах вырабіць такія якасныя высокаспажыўныя кармы танней проста немагчыма.

­

На полі каля вёскі Саглассе на практыцы была пацверджана правільнасць рэкамендацый навукоўцаў па вырошчванні бабова-злакавых сумесяў. Аптымальны варыянт суадносін пры сяўбе на 1 га – 160 кг насення пялюшкі і 100 – аўса. На корм сумесь лепш убiраць у фазе бутанізацыі і пачатку цвіцення бабовага кампанента, у такім выпадку ў ім захаваецца высокае ўтрыманне бялку.

Дырэктар цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Магілёўскага аблсельгасхарчу Якаў ЯРОЦКІ падрабязна і грунтоўна патлумачыў нюансы пры наступнай сяўбе проса, якая пройдзе адразу пасля ўборкі бабова-аўсянай сумесі, даў слушныя парады па рэгуляванні і наладцы дыскатараў і сеялак для аператыўнага дасягнення якаснага выніку апрацоўкі глебы і сяўбы.


Заключны этап маштабнага эксперыменту па ўкараненні трохцыклічнай сістэмы вытворчасці кармоў адбудзецца ў другой палове верасня, калі прыйдзе час знімаць з 106-гектарнага поля трэці ўраджай – на гэты раз проса.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00