Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 августа

Завяршаецца ўборка рапсу. На чарзе — збожжавыя

Уборачная плошча гэтай сельскагаспадарчай культуры ў ААТ “Новая Друць” складае 576 га. Па стане на раніцу 1 жніўня ўбрана 506 га і намалочана 756 тон.

Таксама ў гаспадарцы прыступілі да выканання дзяржаўнага заказу. На ААТ “Бабруйскі завод расліннага алею” пастаўлена 170 тон, ААТ “Віцебскі МЭЗ” – 200 тон насення рапсу.

Усяго ж хлебаробам ААТ “Новая Друць” у час сёлетняга жніва неабходна ўбраць зерневыя, зернебабовыя культуры і рапс на плошчы 4499 га. Для гэтага ў гаспадарцы будуць задзейнічаны 14 камбайнаў і 4 зернесушыльныя комплексы.

Лідарства на ўборцы рапсу ўтрымлівае экіпаж Сяргея ПЛЕХАВА і Андрэя АНДРЭЙЧЫКА, якія на камбайне “Джон Дзір” намалацілі 322,1 тону. Добры вынік таксама дэманструюць экіпажы камбайнаў у складзе Уладзіміра СКАЧКОВА і Аляксандра КОЗЫРАВА – 124,4 тоны, Яўгена ЗАЛАТУХІНА і Арцёма КАДАЦЕНКІ – амаль 117 тон. Больш усяго перавёз насення рапсу Сяргей ЧЫЖАКОЎ – 267,3 тоны.

— Ячмень займае ў таварыстве плошчу ў 796 гектараў, — інфармуе журналіста намеснік дырэктара ААТ “Новая Друць” па раслінаводстве Уладзімір НАПРЭЕНКА. – Па стане на 1 жніўня яго ўбрана ўжо 22 гектары. Першыя цэнтнеры новага ўраджаю паступілі на Машчаніцкі зернесушыльны комплекс.

Пакуль уборкай яго займаецца толькі адзін камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра ЮРЧАНКІ і Андрэя ЧАРКАСАВА. Хутка да іх далучацца іншыя экіпажы.

ДАРЭЧЫ, па стане на 1 жніўня да ўборкі збожжа новага ўраджаю прыступілі экіпажы камбайнаў і ў ААТ “Аграсэрвіс”.

http://belynichi.gov.by/data/region846.jpg

Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.
Поделиться: