Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На Бялыніччыне ўборачная кампанія набірае...
9 августа

На Бялыніччыне ўборачная кампанія набірае абароты

Уборачная кампанія набірае абароты. У гэтым карэспандэнт “Зары над Друццю” пераканалася на прыкладзе ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Праца на полі каля вёскі Камяніца кіпела, і нават абедзенны перапынак не запавольваў яе: хтосьці прыходзіў на абед, а нехта і заняў ужо звыклае месца ў кабіне камбайна і заводзіць рухавік.

Праца аб’ядноўвае. Так, напрыклад, сустракаюцца сельскагаспадарчыя дынастыі. Камбайнер Яўген ВАРАБ’ЁЎ прывёў працаваць у гаспадарку сына Андрэя. Ён больш за дваццаць гадоў адпрацаваў на зямлі. На пытанне, чаму абраў для сябе нялёгкую прафесію хлебароба, адказвае:

– Гэта звычка, якая засталася з армейскіх часоў. Там даводзілася шмат працаваць. Акрамя таго, так жылі нашы дзяды, бацькі. Таму хто, калі не мы?

У Яўгена Дзмітрыевіча ёсць вялікая падтрымка – яго жонка, якая даглядае прысядзібны ўчастак. Дапамагае ім таксама і дачка, якая жыве і працуе зараз ў Барысаве, але не  забываецца на бацькоў, прыязджае да іх. Ужо тры гады, як Яўген Дзмітрыевіч знаходзіцца на пенсіі, але, як і раней, імкнецца на поле– не важна, уборачная ці пасяўная, праца заўсёды знойдзецца. Галоўнае – каб хацелася яе рабіць.

Андрэй ВАРАБ’ЁЎ, які прадаўжае бацькаву справу, стварае ўражанне чалавека сціплага, негаваркога. Затое ў ім вельмі добра ўжываюцца любоў да працы і зямлі. Напэўна, ён дзякуючы гэтаму і перамог у раённым спаборніцтве ў намінацыі “Лепшы па прафесіі” сярод моладзі да 31 года ў мінулым годзе. Андрэй заўсёды ў перадавіках, працуе, не шкадуючы сіл. З самага ранняга дзяцінства ў яго быў прыклад бацькі.

У сельскай гаспадарцы працаваць прыходзіцца ад раніцы і да позняга вечара, падчас уборкі збожжа – амаль што да самай ночы. Кормяць двойчы на дзень. Ежу падвозяць на раздатачных машынах прама ў поле. Да каго ні падыйдзеш запытаць, ці добра іх тут кормяць, адказваюць, што не проста добра, а выдатна. Акрамя таго, калі абед у сталовай каштуе, напрыклад, 3 рублі, удзельнікі ўборачнай плацяць за яго толькі 30 капеек.

– Стараемся, каб ежа была разнастайная. У нас ёсць спецыяльны журнал, куды людзі запісваюць, чаго б ім хацелася. Закупілі нядаўна гародніну, бо просяць свежай – агуркі, капусту. У спякоту робім халаднікі. Мы ідзем насустрач удзельнікам жніва, якія здабываюць хлеб, бо ў іх павінна быць усё неабходнае, – распавяла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Вольга НІКАЛАЕНКА.


Пераможцам на ўборачнай кампаніі ў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” ў мінулым годзе стаў Васіль БУЛАНОВІЧ.

– Чым больш намалоціш, тым большай будзе зарплата, бо яна залежыць ад намалоту”, – дзеліцца сакрэтам паспяховых вынікаў працы Васіль Рыгоравіч. Па асноўнай прафесіі Васіль Рыгоравіч – майстар-наладчык, займаецца рамонтам машын і трактароў, а ў час жніва перасаджваецца на камбайн. Яго бацька таксама працаваў на зямлі.

Мы з Васілём Рыгоравічам едзем па полі на камбайне. Каласы трыцікале падмінаюцца пад жатку і зразаюцца нажамі. Буслы, нічога не баючыся і не рэагуючы на грохат рухавіка, падлятаюць блізка да самай машыны. Вось і напоўніўся бункер. Збожжа сыплецца ў кузаў МАЗа і адпраўляецца на збожжаток.

Алена БЫКАВА.
Фота аўтара
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00