Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Амаль 15 гадоў працуе механізатарам у ААТ...
11 августа

Амаль 15 гадоў працуе механізатарам у ААТ «Бялынічы» Дзмітрый КІРЫЛЕНКА

Чалавека, селяніна, які застаўся жыць і працаваць на роднай зямлі, можна смела называць патрыётам. Фраза “малая радзіма” для яго не пустыя словы. Яны азначаюць ні больш, ні менш – сэнс усяго жыцця. На гэтай цеснай сувязі зямлі і чалавека будуюцца харчовая бяспека і дабрабыт нашай краіны.

Амаль 15 гадоў працуе механізатарам у ААТ “Бялынічы” Дзмітрый КІРЫЛЕНКА. Пайшоў па слядах бацькоў, якія ўсё жыццё прысвяцілі працы ў сельскай гаспадарцы. Адразу ж пасля тэрміновай службы ў войску Дзмітрый уладкаваўся на працу ў тадышні СВК “Кудзін”.

— Заўсёды падабалася працаваць на трактары, таму доўга не раздумваў з жыццёвай сцяжынай, — успамінае механізатар. — Не палохала, што вясну, лета і большую частку восені давядзецца працаваць з раніцы да позняга вечара і амаль без выхадных. Зямля прыцягвае да сябе.

І шлюб Дзмітрый Кірыленка стварыў з мясцовай дзяўчынай Святланай. Нарадзіліся дзве дачушкі – Аляксандра і Алена. Адміністрацыя сельгас-таварыства выдзеліла маладой сям’і жыллё з усімі камунальнымі выгодамі ў Малым Кудзіне.

Вынікі старанняў руплівага механізатара не аднойчы адзначаліся на раённым узроўні. Некалькі гадоў запар Дзмітрый Васільевіч займае высокія прызавыя месцы ў працоўных спаборніцтвах сярод работнікаў галіны АПК раёна па правядзенні вясенне-палявых работ і нарыхтоўцы кармоў. Неаднаразова сядаў і за штурвал камбайна, дасягаў тысячы тон намалочанага збожжа. Але ўсе сельскагаспадарчыя работы, жартуе, ахапіць цяжка. Лепш рабіць нешта адно, але рабіць гэта добра.

http://belynichi.gov.by/data/region851.jpg

За Дзмітрыем у таварыстве замацаваны дзве адзінкі энерганасычанай тэхнікі: трактар МТЗ-3022 і кормаўборачны камбайн “Біг-Х”. На першым ён уздымае зябліва, сее зерневыя культуры і кукурузу, на другім — працуе падчас гарачай пары нарыхтоўкі кармоў. Сёлета ён ужо падабраў і здрабніў больш за 10  тысяч тон травяной масы.

— Дзмітрый Кірыленка – адзін з лепшых механізатараў у нашым сельгаставарыстве, — адзначае галоўны аграном ААТ “Бялынічы” Раман КАЛЫВАНАЎ. — З таго, як ён адказна адносіцца да пастаўленых задач, трэба многім браць прыклад.

Шмат цёплых водгукаў у адрас Дзмітрыя пачула аўтар гэтага артыкула і ад яго родных:

— Выдатны сем’янін, цудоўны муж і бацька, гаспадар, працаўнік!

Сапраўды, такія словы нельга заслужыць за адзін дзень. Усе свае лепшыя якасці Дзмітрый Кірыленка рэалізуе ў працы. Дзеля шчасця блізкіх. І на роднай зямлі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота
Аляксея РАГУЛЁВА.
Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00