Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
14 августа

Першыя «тысячнікі»

Экіпаж камбайна СХ-8080 СВК “Калгас “Радзіма” ў складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА 8 жніўня свой чарговы ўборачны дзень завяршыў з дзённым намалотам у 172,63 тоны, а з пачатку сёлетняга жніва ён запісаў на ўласны працоўны  рахунак 1050,06 тоны намалочанага зерня.­

А ў наступны дзень а 7-й гадзіне раніцы на машынным двары гаспадаркі адбылося ўрачыстае ўшанаванне першых камбайнераў-“тысячнікаў” раёна з узняццем у іхні гонар Сцяга працоўнай славы, з уручэннем прэмій і дыпломаў – райвыканкама, праўлення гаспадаркі, прафсаюзаў. На ўрачыстасці завіталі старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Алена ДЗІВАКОВА, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ФУРСАВА, старшыні абкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар ГЕЙДЗЕЛЬ і Станіслаў БУРКО, кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, артысты раённага Цэнтра культуры.

Варта адзначыць, што для Мікалая Дарэчкіна сёлетняе жніво асаблівае, юбілейнае. Дваццаць пяты ўборачны сезон Мікалай Іванавіч кожнае лета пастаянна знаходзіцца за штурвалам свайго “стэпавага карабля”. На гэтым яго хлебаробскім шляху ёсць і немалыя асабістыя працоўныя дасягненні: чатыры разы ён станавіўся пераможцам нацыянальнага спаборніцтва сярод камбайнераў і заахвочваўся каштоўнымі прызамі падчас правядзення рэспубліканскіх свят-кірмашоў працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, шматкроць прызнаваўся і лепшым камбайнерам раёна, роднай гаспадаркі. А зусім нядаўна ў яго жыцці адбылася вельмі значная падзея: дэпутат Вішоўскага сельсавета і знакаміты камбайнер Мікалай Дарэчкін у ліку васьмі перадавікоў сельгаспрадпрыемства быў узнагароджаны адмысловым медалём “Заслужаны работнік СВК “Калгас “Радзіма”.
Сёння, як і ў папярэднія гады, павіншаваць бацьку з намалотам першай тысячы тон збожжа завітала на ўрачыстасць і дачка Мікалая Дарэчкіна Ганна са сваёй маленькай дачушкай Маргарытай.

Віншуючы Мікалая Дарэчкіна і Валянціна Якушава з іх першай перамогай на сёлетнім жніве, старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка пажадаў зладжанаму экіпажу і надалей заставацца прыкладам для ўсіх іншых хлебаробаў гаспадаркі і раёна, спору ў працы, высокіх намалотаў, здароўя і цудоўнага настрою.

Старшыня СВК “Калгас “Радзіма” таксама ўручыў грашовыя прэміі і тром экіпажам камбайнаў “Палессе” ў складзе Віктара і Артура ДЗЯМІДАВЫХ, Івана АЎТУШЭНКІ і Уладзіміра САРОКІНА, Артура і Мікалая ЛЯНЕЎСКІХ і падкрэсліў, што “ў гаспадарцы ўгадалі з падборам гэтых экіпажаў, а працавітая, умелая моладзь – заўсёды добрая будучыня, у тым ліку і нашага сельгаспрадпрыемства”.

Па словах кіраўніка гаспадаркі, ураджай збожжа  сёлета на палетках вырас выдатны. На асобных нівах збіраюць яго па 70 цэнтнераў з гектара. Таму ў кожнага з 12 уборачных экіпажаў сельгаспрадпрыемства маецца рэальная магчымасць намалаціць па тысячы і больш тон хлеба.

Герой сённяшняй урачыстасці Мікалай Дарэчкін адзначыў, што праца добра ладзіцца, калі калектыў дружны, зладжаны і кожны з яго членаў на выдатна ведае сваю справу і надзейна працуе ў камандзе.

– Тады і вынік не прымушае сябе доўга чакаць, – падсумаваў перадавы камбайнер.

Ад сябе дададзім, што на сённяшні дзень асноўная задача на хлебных нівах заключаецца ў тым, каб убраць вырашчаны ўраджай збожжа за максімальна кароткі час, хуткімі тэмпамі. І менавіта такія героі жніва, як Мікалай Дарэчкін, Валянцін Якушаў і задаюць тон усім астатнім хлебаробам.
Міхась КАРПЕЧАНКА.

ДАРЭЧЫ, па стане на раніцу 11 жніўня ў СВК “Калгас “Радзіма” было ўбрана 38 працэнтаў плошчы збожжавых культур. У раёне – 42 працэнты, сярэдняя ўраджайнасць складае 34 цэнтнеры з гектара.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00