Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 августа

У мінулую суботу ў раённым Цэнтры культуры адбылося ўшанаванне работнікаў ПМК-241

Напярэдадні прафесійнага свята на ўрачыстае мерапрыемства завіталі працаўнікі розных структурных падраздзяленняў прадпрыемства, ветэраны будаўнічай галіны, ганаровыя госці.

Дырэктар ПМК-241 Уладзімір РАМАНЕНКА цёпла павіншаваў прысутных са святам і пазнаёміў з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства за першае паўгоддзе бягучага года. Работа прадпрыемства характарызуецца як стабільная і эфектыўная, а будаўнікі падышлі да свайго свята з годнымі паказчыкамі. Выручка ад рэалізацыі тавараў і паслуг склала 8 млн 804 тыс. рублёў, або 142,8% да мінулагодняга ўзроўню. Аб’ём будаўніча-мантажных работ перавысіў 5 млн 950 тыс. Чысты прыбытак – 384 тыс. рублёў. Дасягнуты ўзровень заработнай платы за 7 месяцаў – 814,1 рубля. Усе даведзеныя паказчыкі бізнес-плана і заданні райвыканкама выконваюцца.

Далей віншаванні і падзякі будаўнікам за іх стваральную працу змяняліся ўзнагароджваннем лепшых і канцэртнымі нумарамі.

Ад імя раённай выканаўчай улады работнікаў і ветэранаў ПМК-241 з прафесійным святам павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ:

– Бялыніцкая ПМК-241 шмат гадоў займае высокія пазіцыі на рынку будаўнічых паслуг і зарэкамендавала сябе як надзейны забудоўшчык. Вы будуеце хутка і якасна, па прымальных цэнах і заўсёды выконваеце дагаворныя абязацельствы.

Дзмітрый Давыдаў уручыў падзячныя лісты райвыканкама столяру Генадзю ПАЛОННІКАВУ і маляру-тынкоўшчыку Святлане ДАЛЖАНКОВАЙ.

Па выніках штоквартальных спаборніцтваў сярод прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму “Магілёўаблсельбуд”, калектыў ПМК-241 заняў другое месца. Ганаровай граматай камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама і прэміяй адзначаны брыгадзір цесляроў Уладзімір ЧАРНОЎ. Прадстаўнік ДУКВП “Магілёўаблсельбуд” Анатоль КАПАНЦОЎ уручыў ганаровыя граматы прадпрыемства і прэміі цесляру Юрыю ЦІХАНОВІЧУ, мантажніку Дзмітрыю САМКОВІЧУ, маляру-тынкоўшчыку Валянціне СІНЬКОЎСКАЙ.

Ад прафсаюзаў шчыра павіншавалі будаўнікоў і ўручылі ўзнагароды лепшым з іх старшыні райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК і райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў БУРКО.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, адказнасць і прафесіяналізм ганаровымі граматамі і грашовымі сертыфікатамі абласнога аб’яднання прафсаюзаў адзначаны муляр Валерый ГРЫШКОЎ, тынкоўшчык Таццяна ФРАНЦУЗАВА, эканаміст Ларыса ГУСАНКОВА. Ганаровыя граматы райкама прафсаюза работнікаў АПК і прэміі атрымалі маляр-тынкоўшчык Ганна РАМАНАВА, плітачнік-абліцоўшчык Дзмітрый ЦЫРКУНОЎ, мантажнік Аляксандр ІГНАТОВІЧ, а падзячныя лісты – інжынер па падсобнай вытворчасці Святлана ПУХОЎСКАЯ і цясляр Аляксандр РАБЧЫКАЎ.

Ганаровай граматай ПМК-241 і грашовай прэміяй з прысваеннем звання “Настаўнік” узнагароджана маляр-тынкоўшчык Наталля КЛІМЯНКОВА.

У штогадовым спаборніцтве сярод работнікаў ПМК-241 за званне “Лепшы па прафесіі” пераможцамі прызнаны: муляр Мікалай ГАБРУСЕЎ, станочнік Вячаслаў КАШКЕВІЧ, слесар-рамонтнік Міхаіл КЛУБАЁЎ, электрык Дзмітрый ЦЕЛЕШ, вадзіцель Мікалай ГУСАНКОЎ, машыніст экскаватара Руслан ШАКУРАЎ і шмат іншых.

За высокія дасягненні па выніках работы за мінулы год на мерапрыемстве былі адзначаны і лепшыя брыгады. Сярод іх – брыгады Васіля і Леаніда АРЛОЎСКІХ, Дзяніса ПАЛЯТАЕВА, Віталя ХІТРЫКАВА, Аляксандра СІМАКОВІЧА, Віктара ТКАЧЭНКІ, Уладзіміра МАКАРСКАГА, звяно Аляксандра ГАЛЯНДУХІНА і іншыя.

І гэта далёка не поўны пералік лепшых работнікаў ПМК-241, якія за добрасумленнае выкананне сваіх працоўных абавязкаў, уклад у развіццё будаўнічай галіны, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці арганізацыі атрымалі на свяце заслужаныя ўзнагароды.

Каштоўныя падарункі і кветкі атрымалі ветэраны прадпрыемства.

Добры настрой сваімі цудоўнымі выступленнямі прысутным на святочным мерапрыемстве дарылі артысты РЦК, а завяршылася ўрачыстасць канцэртам Маладзёжнага тэатра эстрады горада Мінск.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Поделиться: