17 августа
Першую тысячу тон новага ўраджаю перавёз малады вадзіцель ААТ «Новая Друць» Васіль ДОЛГІ.
Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК уручыў маладому вадзіцелю-“тысячніку” Дыплом раённага выканаўчага камітэта і грашовую прэмію, а таксама падзякаваў яго за плённую працу. В.а. першага сакратара РК ГА «БРСМ» Наталля БАРОДЗЬКА перадала Васілю вымпел “Лідар раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю сярод маладзёжных уборачных экіпажаў”, а яго аўтамабіль МАЗ пазначыла налепкамі «Малады вадзіцель» і «Першая 1000 тон».
Падзяку за добрасумленную працу Васілю Долгаму выказаў таксама дырэктар ААТ «Новая Друць» Анатоль Драздоў.
У таварыстве Васіль працуе з 2013 года. Ва ўборачных кампаніях малады вадзіцель удзельнічаў і раней. Па стане на 15 жніўня ён перавёз 1271 тону збожжа і спыняцца на дасягнутым не збіраецца.
Марыя ШУТ.
Поделиться: