Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Чарговы дзень інфармавання прайшоў у аграгарадку...
22 августа

Чарговы дзень інфармавання прайшоў у аграгарадку Цяхцін

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай КАДАЦЕНКА разам з членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама, якую ўзначальвае, у мінулы чацвер сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Цяхцін і правёў прыём яго жыхароў па іх асабістых пытаннях.­

Кіраўнік раёна запрасіў прысутных не абмяжоўвацца выключна толькі вызначанай тэматыкай чарговага дня інфармавання, а абмеркаваць усё кола пытанняў, якія хвалююць тых, хто прыйшоў на сустрэчу. Зразумела, апроч завяршэння ўборачных работ, у гэтыя дні актуальнасць набывае падрыхтоўка вучняў да пачатку новага навучальнага года. Па інфармацыі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяны МЯКШЫНАЙ, усе навучальныя ўстановы цалкам падрыхтаваныя да заняткаў, атрымалі пашпарты гатоўнасці. Дырэктар Цяхцінскага ВПК ДС СШ Аляксандр МАМЧАНКА далажыў, што яго навучальная ўстанова таксама гатова хоць сёння распачаць навучальны працэс.
Мікалай Кадаценка падчас свайго дыялогу з прысутнымі ўдакладніў пытанні арганізацыі падвозу вучняў на заняткі, вызначэння рэжыму працы ўстаноў адукацыі раёна, адзначыўшы, што час пачатку першага ўрока неабходна ўстанаўліваць, абавязкова ўлічваючы думку бацькоў школьнікаў. Кіраўнік раёна таксама пацікавіўся і ходам аказання матэрыяльнай дапамогі бацькам вучняў, мнагадзетным сем’ям, сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, па падрыхтоўцы іх дзяцей да новага навучальнага года.

— Ні адзін школьнік не павінен быць абдзелены, – падкрэсліў ён і заклікаў грамадскія арганізацыі актыўней далучыцца да гэтай добрай справы.

На сустрэчы пайшла размова і аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці і нашага раёна за першае паўгоддзе бягучага года.

Мікалай Кадаценка адзначыў актывізацыю эканамічна-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і гаспадарак Прыдруцкага краю, што адлюстравалася і на росце заработнай платы. Аксіёма тут вядомая: забяспечаны рост вытворчасці, грашовай выручкі – павялічваюцца і заробкі. Сярэдняя заработная плата па раёне за апошні месяц склала 732 рублі і сярод 21 рэгіёну Магілёўскай вобласці займае першы радок. Ёсць на Бялыніччыне і прадпрыемствы, работнікі якіх ужо атрымліваюць па 1000 рублёў за месяц ці блізка падышлі да гэтага знакавага рубяжа: пратэінавы завод, ПМК № 241, СВК “Калгас “Радзіма”, цэх па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” і некаторыя іншыя.

— Кожны, – сказаў кіраўнік раёна, – на сваім рабочым месцы (механізатар, даярка, спецыяліст, настаўнік, будаўнік і гэтак далей) павінен прафесійна рабіць сваю справу. І тады ўсё атрымаецца. Проста ўсім нам не трэба быць абыякавымі.

Тэму людской абыякавасці прадоўжыў начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ. У сувязі са спякотным надвор’ем узрастае рызыка ўзнікнення пажараў. Адзін з іх адбыўся 16 жніўня ў вёсцы Навасёлкі Ланькаўскага сельсавета. Гаспадар сядзібы рашыў спаліць смецце, развёў касцёр, а сам заняўся навядзеннем парадку. Вецер перакінуў агонь на сцяну дома. З-за дыму пажар выявіў толькі тады, калі затрашчэў на даху шыфер. Выратавальнікі паспелі на дапамогу своечасова: дом ацалеў.
Начальнік РАНС заклікаў усіх быць неабыякавымі, глядзець на ўсё, што адбываецца ў вёсцы, вакол яе, ва ўсе вочы. Толькі за апошні тыдзень выратавальнікі 6 разоў выязджалі на тушэнні тарфяных пажараў, якія здарыліся ў раёне не без гэтак званага чалавечага фактару. 10 разоў яны лавілі ў дамах вужоў і гадзюк. А гэта ў пэўнай ступені і індыкатар парадку на сядзібе, у паселішчы.

Пасля сустрэчы Мікалай Кадаценка правёў прыём жыхароў Цяхцінскага сельсавета па іх асабістых пытаннях.

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00