Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 августа

У Цэнтралізаванай клубнай сістэме раёна працуе мабільная ўстанова – аўтаклуб

У Цэнтралізаванай клубнай сістэме раёна працуе мабільная ўстанова – аўтаклуб. І калясіць ён ужо шмат гадоў па аддаленых вёсках і пасёлках, фермах і палявых станах, ладзячы для вяскоўцаў выязныя канцэрты.
Не так даўно творчы калектыў РЦК з канцэртнай праграмай “Ад усяго сэрца” наведаў жыхароў вёсак Вялікі Трылесін і Запакулле. Пажылыя людзі, якія пражываюць у гэтых населеных пунктах, былі рады прыезду артыстаў. Перад імі выступалі салісты Крысціна ВАРАБ’ЁВА, Анастасія ЖЭЛАКОВІЧ, Вераніка ЧАРНЯКОВА, а таксама і маладыя спецыялісты, якія прыйшлі ў гэтым годзе ў  РЦК, – Марына КАЦЯШОВА і Ульяна КАЛУГІНА.

http://belynichi.gov.by/data/region864.jpg

Калектыў народнага тэатра юнага гледача паказаў урывак са спектакля “Мікітаў лапаць”, Ірына КАСЦОВА прачытала маналог “Мядовы месяц пасля разводу”.
На выязным канцэрце панавала прыемная, радасная атмасфера, гледачы атрымалі многа станоўчых эмоцый і добры настрой.
Галіна КЛІНЦОВА,
загадчык аўтаклуба.

Поделиться: