Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 августа

У вёсцы Алешкавічы пачаў свой творчы шлях вакальны ансамбль «Алешкавіца»

Культурную прастору Бялыніччыны напаўняюць самыя розныя вакальныя, інструментальныя і харэаграфічныя калектывы самадзейных артыстаў. У гэтым годзе на адзін з іх стала больш – у вёсцы Алешкавічы пачаў свой творчы шлях вакальны ансамбль “Алешкавіца”. Арганізатарамі і ідэйнымі натхняльнікамі яго сталі Пётр КУДРАВЕЦ і Таццяна ДАЎГАЛЁВА.
У калектыў яны паклікалі суседзяў і знаёмых, мясцовых жыхароў, неабыякавых да народнай песні: Марыю КАЛЯДУ, Ганну ДОМНІЧ, Ніну ШУТ, Вераніку СЯРКОВУ.
– Пакуль наш ансамбль невялікі, – кажа Пётр Фёдаравіч. – Мы будзем вельмі рады, калі да нас далучацца новыя творчыя людзі. З радасцю прымем усіх, у каго песні ў душы.
Нягледзячы на сваё нядоўгае існаванне, “Алешкавіца” радуе публіку не толькі роднай вёскі, але і з’яўляецца госцем раённых мера-прыемстваў. А ў маі калектыў упершыню прыняў удзел у гала-канцэрце творчых калектываў клубных устаноў раёна. У конкурсе “Палітра Бялыніцкага краю” Алешкавіцкі сельскі клуб, які прадстаўляў ансамбль, заняў 1 месца ў намінацыі “Лепшы сельскі клуб раёна”.
Характэрнай асаблівасцю ансамбля з’яўляецца жывы гук. Артысты спяваюць і самі граюць на розных інструментах.
– “Алешкавіца” – наш другі дом, – уголас прызнаюцца ўдзельнікі калектыву. – За гэты час мы сталі са-праўднай сям’ёй. У нас вельмі таленавітыя кіраў-нікі, дзякуючы якім усё атрымліваецца належным чынам. Таму з задавальненнем прыходзім на рэпетыцыі і выступаем на канцэртах.

http://belynichi.gov.by/data/region868.jpg
Поделиться: