Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 августа

«У цэнтры ўвагі — дзеці»

Днямі ў раёне распачалася прафілактычная акцыя РАНС “У цэнтры ўвагі – дзеці”, накіраваная на захаванне жыцця і здароўя падрастаючага пакалення.

Першы этап яе, прымеркаваны да Дня ведаў, працягнецца па 31 жніўня. Супрацоўнікі РАНС і валанцёры ГА РК “БРСМ” завітаюць у гандлёвыя аб’екты, дзе прадаюцца тавары для школьнікаў, нагадаюць юным пакупнікам і іх бацькам правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях і ўручаць падарункі да школы ад МНС: тэматычныя кнігі, лістоўкі… Таксама ў месцах продажу школьных тавараў выстаўлены камплекты баявога адзення выратавальнікаў, вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі з надпісамі, якія заклікаюць не пакідаць дзяцей без нагляду.

Другі этап акцыі пройдзе з 1 па 15 верасня ва ўстановах агульнай адукацыі. Падчас яго супрацоўнікі РАНС завітаюць у школы, дзе правядуць прафілактычныя  гутаркі з вучнямі, іх бацькамі і педагогамі.

Трэці этап адбудзецца ў перыяд з 15 па 30 верасня ў дзіцячых дашкольных установах. Малых чакаюць тэатралізаваныя прадстаўленні, дэманстрацыі тэматычных мультфільмаў, гульнёвыя заняткі з супрацоўнікамі РАНС. З бацькамі будуць праведзены прафілактычныя гутаркі, а з педагогамі  — навучальныя інструктажы.

http://belynichi.gov.by/data/region869.jpg
Поделиться: