Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 сентября

Сабралі школьныя партфелі

Традыцыйна, у рамках акцыі “Фонд міру – дзецям у школу” раённая арганізацыя ГА “Беларускі фонд міру” на чале з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццянай МЯКШЫНАЙ аказала дапамогу ў падрыхтоўцы да школы сем’ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, і шматдзетным бацькам. Да іх далучылася і раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў наведалі 16 сем’яў. Яны пагутарылі з бацькамі дзяцей, распыталі школьнікаў, як тыя праводзяць канікулы і ўручылі падарункі – канцылярскія прыналежнасці, неабходныя ў новым навучальным годзе.
Дзеці і бацькі шчыра падзякавалі за падарункі.
Дарэчы, не засталіся без увагі і шматдзетныя сем’і. Як паведаміла загадчык сектара сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана ЛАПО, па стане на 31 жніўня 266 мнагадзетных сем’яў раёна атрымалі адзінаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года ў памеры 59 руб. 20 кап. на кожнага навучэнца. Усяго з раённага бюджэту было выплачана 30132 руб. 80 кап.

Поделиться: