Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 сентября

Ёсць выбар жыццё без наркотыкаў

У цяперашні час асаблівую актуальнасць набывае праблема барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў. Яна выклікае вялікую трывогу не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Наркотыкі ўяўляюць сабой непасрэдную і рэальную пагрозу здароўю.
У сувязі з гэтым праваахоўнымі органамі сумесна з абласнымі ведамствамі, гар- і райвыканкамамі праводзіцца шэраг аператыўных і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне гэтай праблемы.
З мэтай знішчэння наркасыравіннай базы расліннага паходжання, а таксама спынення дзейнасці грамадзян, якія займаюцца вырошчваннем маку і канопляў, з 1 чэрвеня па 15 жніўня ў нашай краіне праводзілася спецыяльная праграма “Мак”.
За гэты час супрацоўнікамі РАУС былі складзены 6 адміністрацыйных пратаколаў па арт.16.1 КаАП РБ “Пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы”, распачата крымінальная справа па арт. 328 КК РБ “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў”, а таксама выяўлены 52 факты вырошчвання раслін, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя рэчывы.
Памятайце, што за распаўсюджаванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць да 25 гадоў пазбаўлення волі, за іх захоўванне – да 5 гадоў.
Калі вам вядома інфармацыя пра людзей, якія займаюцца распаўсюджваннем наркотыкаў, паведаміце па тэлефонах: 51-852, 8029-627-46-12 або 102.
Поделиться: