Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 сентября

Вішоўскі “Самадзелкін”

Часта такое здараецца, нешта новае адкрываю ў тых, хто шмат гадоў жыве побач і, на першы погляд, здаецца, нічым асаблівым не вылучаецца. Але ж…

Нядаўна патэлефанаваў знаёмы, жыхар аграгарадка Вішоў Пётр БАРТУЛЁЎ і папрасіў сфатаграфаваць свой трактар. Справа для карэспандэнта газеты не цяжкая, таму з радасцю пагадзілася. Падчас імправізаванай фотасесіі пацікавілася, навошта яму здымкі.

– Ды вось знаёмы робіць для сябе трактар, падобны на мой. Папрасіў даслаць фота, каб лягчэй было арыентавацца, – патлумачыў Пётр Міхайлавіч. Я здзіўлена перавяла позірк з гаспадара на яго тэхніку і не стрымалася:

– Гэты вы зрабілі самі?

– Аняго ж! – твар мужчыны асвяціўся ўсмешкай. – Я з дзяцінства з тэхнікай на “ты”. Мой самаробны “жалезны конь” верна служыць ужо 30 гадоў. Рабіў яго ў асноўным з металалому. Некаторыя запчасткі выпісваў у тадышнім ПМК-83, дзе працаваў вадзіцелем, нешта канструяваў сам. Раней з жонкай Надзеяй Іванаўнай трымалі вялікую падсобную гаспадарку, апрацоўвалі шмат зямлі. У вёсцы ж, вядома, без сваёй тэхнікі, як без рук. Купіць гатовы трактар і цяпер дорага, а тады ўвогуле нерэальна было. Вось і вырашыў не чакаць, пакуль зоркі зваляцца з неба, а самому зрабіць сабе памочніка.

І праўда, гледзячы на трактар вішоўскага “Самадзелкіна”, цяжка здагадацца, што ён зроблены без чарцяжоў, на адной рацыяналізатарскай задумцы. Выдаюць яго толькі некалькі непрыкметных для дылетанта дробязей. Але да іх патрэбна занадта пільна прыглядацца.

Пётр Міхайлавіч беражэ і своечасова даглядае свайго памочніка. Але трактар не сумуе ў гаражы. На ім вішовец выконвае шмат работ, дый яшчэ суседзям і родным дапамагае.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Поделиться: