Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 сентября

У радзільнае аддзяленне ЦРБ за пазабюджэтныя сродкі набыты новы апарат – фетальны манітор КТГ

Манітор дазваляе ацэньваць стан дзіцяці падчас цяжарнасці і родаў маці. У тым ліку, з дапамогай новага апарата можна выстаўляць паказанні для аперацыі “кесарава сячэнне”.
Абследаванне з дапамогай фетальнага манітора з’яўляецца самым дакладным метадам абследавання плода. З яго дапамогай можна з высокай дакладнасцю прасачыць частату сардэчных скарачэнняў і ўбачыць дыяграму рухальнай актыўнасці будучага дзіцяці. Працэдура абследавання займае прыкладна дзесяць хвілін. Такая пакупка ў радзільным аддзяленні вельмі дарэчы.
– Гэта добры набытак для нашай бальніцы, – адзначыў галоўны ўрач ЦРБ Павел МАНЬКО. – Тым больш, што радзільнае аддзяленне з’яўляецца міжраённым, і колькасць цяжарных у нас значная. Новы апарат дасць магчымасць дакладней абследаваць пацыентаў, своечасова прызначаць неабходнае лячэнне.

Поделиться: