Пятница, 29 марта 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Працаўнікі лясной галіны адзначылі сваё прафесійнае...
18 сентября

Працаўнікі лясной галіны адзначылі сваё прафесійнае свята

Кожны дзень у нас ёсць выдатная магчымасць любавацца непаўторнасцю роднай прыроды. Дый Беларусь, калі паглядзець на яе зверху, па форме нагадвае дубовы лісток. І такая ж, як ён, зялёная. Гэтую прыгажосць і адметнасць краіны ствараюць і берагуць працаўнікі лясной галіны. У трэцюю нядзелю верасня яны адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў лесу.
У ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” працуюць рупліўцы, прафесіяналы, якія сваёй узорнай працай мацуюць дабрабыт лясной гаспадаркі раёна. Нагруднымі знакамі “30 гадоў бездакорнай службы ў Дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” узнагароджаны інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Ганна БУДКЕВІЧ, майстры лесу Сяргей ЛАПО і Аляксандр БАРКОЎ. Нагрудныя знакі “20 гадоў бездакорнай службы ў Дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” атрымалі працаўнікі лясгаса Аляксей САЛАВЕЙ, Павел ШУТ, Аляксандр БЕДНЫ. Медалём “За працоўныя заслугі” ў мінулым годзе быў ушанаваны ляснічы Цяхцінскага вопытна-доследнага лясніцтва Леанід НІКАНОВІЧ. Леанід Уладзіміравіч служыць лесу ўжо 37 гадоў. Рашэннем райвыканкама ён быў прызнаны лаўрэатам спецыяльнай прэміі “Чалавек года – 2016” у намінацыі “Вытворчая дзейнасць”.
Рэгулярна праводзяцца міжраённыя і абласныя этапы спаборніцтваў сярод вальшчыкаў лесу, на якіх працаўнікі ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” упэўнена ўваходзяць у лік лідараў. На апошніх абласных спаборніцтвах, якія праходзілі ў Краснаполлі, наша каманда вальшчыкаў лесу, вадзіцеляў па вывазцы драўніны і машыністаў лесанарыхтоўчай машыны “Харвестар” заняла 1 месца.
Але не толькі ўдзелам у розных конкурсах і спаборніцтвах пацвярджаюць сваё прафесійнае майстэрства працаўнікі лясгаса. Прыходзіцца ім змагацца і з наступствамі стыхіі. У ліпені 2016 года пасля ўраганнага ветру былі пашкоджаны лясныя масівы нашай краіны на плошчы больш за 15,6 тыс. га. Праца не аднаго пакалення лесаводаў была сцёрта з твару зямлі. Ад буры пацярпелі лясы Бараўлянскага, Бярэзінскага, Стаўбцоўскага, Крупскага і Бялыніцкага лясгасаў, а найбольшыя ветравалы былі ў Чэрвеньскім і Смалявіцкім раёнах. Амаль 10 месяцаў лясная галіна краіны знаходзілася ў надзвычайным становішчы. Працаўнікі ўсіх лясгасаў праводзілі работы па ачыстцы і ўзнаўленні загубленых ветрам лясных масіваў.
За добрасумленную працу на карысць лясной галіны Беларусі, актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў урагану, вялікі асабісты ўклад па распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек, узорнае выкананне службовых абавязкаў аб’яўлена падзяка міністра лясной гаспадаркі дырэктару ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юрыю ЗАБЛОЦКАМУ. Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі ўзнагароджаны  машыніст лесанарыхтоўчай машыны Аляксандр ДАЛЖАНКОЎ, граматы міністэрства атрымалі трактарыст па падрыхтоўцы лесасек і вывазе лесу Мікалай КАВАЛЁЎ і вадзіцель Уладзімір КАЎКОЎ. Падзяка міністра аб’яўлена трактарыстам па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазе лесу Мікалаю АЛОНКІНУ і Аляксандру ПАПКОВУ.
Ганаровымі граматамі Магілёўскага ДВЛГА за дасягненне лепшых вынікаў на абласным узроўні пры правядзенні лесааднаўленчых работ на ветравальна-бураломных лесасеках  узнагароджаны калектыў лясгаса, галоўны ляснічы Сяргей ЦЯГЛІК, ляснічы Кіраўскага лясніцтва Аляксандр  БЕДНЫ і трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазе лесу Аляксандр ГУБІЧ.
За шматгадовую плённую працу і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі ўзнагароджана сёлета намеснік галоўнага бухгалтара лясгаса Галіна ЛАПО, граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Юлія КУДРАВЕЦ і вадзіцель Рыгор КАЎТУНОЎ, падзякі міністра лясной гаспадаркі аб’яўлены дыспетчару Тамары МІНЧУК і начальніку цэха па перапрацоўцы драўніны Аляксандру Ходасу.
Ганаровай граматай Магілёўскага ДВЛГА адзначаны начальнік пажарна-хімічнай станцыі Віктар СТАРАВОЙТАЎ і вадзіцель Дзмітрый ФІЛОНАЎ, падзякай генеральнага дырэктара Магілёўскага ДВЛГА – машыніст лесанарыхтоўчай машыны Міхаіл ГУРАНЁЎ і слесар Ігар  ЯКУШАЎ.
Ганаровай граматай райвыканкама адзначана галоўны бухгалтар лясгаса Таццяна МАРЦІНКОВА, падзяку райвыканкама атрымаў ляснік Свяцілавіцкага лясніцтва Аляксандр ІСАКОЎ.
Бялыніцкі лясгас сёння — гэта 9 лясніцтваў, цэх па перапрацоўцы драўніны, лесапункт, паляўнічы комплекс “Глушцова такавішча”. У веданні лясгаса знаходзіцца чыгуначная станцыя пагрузачных вагонаў “Друць”, лесагадавальнік з сучаснымі цяпліцамі, у якіх набіраюцца сіл маладыя дрэўцы — будучы лес. Дарэчы, сёлета лесааднаўленчыя работы праведзены на плошчы 384 га. У гадавальніку вырашчана 748,1 тысячы штук саджанцаў, 221, 8 тысячы штук пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай. Рэалізавана ў бягучым годзе насення і пасадачнага матэрыялу на 48,1 тыс. руб.
Шмат зроблена і ў лесанарыхтоўчай галіне. У лясгасе вядзецца паэтапная работа па тэхнічным перааснашчэнні вытворчасці. За 8 месяцаў 2017 года нарыхтавана 121 тыс. кубаметраў ліквіднай драўніны, што складае 115% у параўнанні з адпаведным  мінулагоднім перыядам, выраблена 10,5 тыс. кубаметраў піламатэрыялаў. За 8 месяцаў ад рэалізацыі прамысловай прадукцыі і паслуг атрымана 860 тыс. рублёў прыбытку, рэнтабельнасць склала 19%.
Значны ўклад у матэрыяльны дабрабыт лясгаса ўносіць паляўнічая гаспадарка. У выніку яе дзейнасці за першую палову 2017 года атрымана 50 тыс. руб. прыбытку, у тым ліку замежны паляўнічы турызм прынёс  22 тыс. руб. Дарэчы, паляўнічыя ўгоддзі нашага раёна – адзінае ў Магілёўскай вобласці месца, дзе можна атрымаць ліцэнзію на здабычу глушца.
Асаблівая ўвага надаецца ахове лесу ад пажараў. За мінулы год абноўлены існуючыя і пракладзены новыя мінералізаваныя палосы агульнай працягласцю 2300 км, устаноўлены 60 шлабаумаў, 62 аншлагі і пано.

Па выніках работы за першае паўгоддзе 2017 года ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” стаў адным з лепшых у вобласці па паказчыках эканоміі рэсурсаў. Таксама ён прызнаны пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай і выхаваўчай работы сярод працоўных калектываў арганізацый раёна за 2016 год.
22% ад агульнай колькасці работнікаў лясгаса складае моладзь ва ўзросце да 31 года. Сёлета папоўнілі штат працаўнікоў і 5 маладых спецыялістаў: Вольга ЗАРАНКОВА, Сяргей РАДЗІЁНАЎ, Аляксандр ЗАБЛОЦКІ, Дзмітрый ВОЙЛАКАЎ і Вераніка ПРАКОФ’ЕВА. Іх шлях у прафесію толькі пачынаецца. Але ёсць з каго браць прыклад – побач з імі працуюць людзі з багатым жыццёвым і працоўным вопытам, сапраўдныя майстры сваёй справы, якія аднойчы палюбілі лес і ніколі не пашкадавалі аб сваім выбары.
Поделиться:

Афиша и объявления

25 марта
29 марта 2024 г. в 15.00 на первом этаже в зале заседания государственного учреждения «Белыничский районный центр по обеспечению деятельности бюджетных...
18 марта
27 марта 2024 г. с 11.00 до 13.00 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц проведет...
18 марта
21 марта 2024 года на территории Могилевской области (в том числе Белыничского района) будет проводиться проверка системы оповещения. Возможны включения...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00