Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 октября

Калектыў РЦК папоўніўся на трох маладых спецыялістаў: двух кіраўнікоў гурткоў і аднаго хормайстра

Кожны год на сцэне раённага Цэнтра культуры з’яўляюцца новыя артысты. Гэты год не стаў выключэннем – калектыў РЦК папоўніўся на трох маладых спецыялістаў: двух кіраўнікоў гурткоў і аднаго хормайстра.

За невялікі прамежак часу працы дзяўчаты ўжо не раз выступалі на святочных канцэртах і здолелі праявіць сябе са станоўчага боку.
Малады кіраўнік дзіцячага калектыву Ульяна КАЛУГІНА патрапіла ў Бялынічы па размеркаванні. Сама дзяўчына нарадзілася і дагэтуль жыла ў Быхаве. Звязаць сваё жыццё з музыкай Ульяна вырашыла яшчэ ў дзяцінстве, таму і запісалася ў музычную школу. Калі паўстала пытанне пра паступленне ў навучальную ўстанову, яна, не раздумваючы, выбрала спецыяльнасць “эстрадны вакал” Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Першым працоўным месцам Ульяна задаволена.
– Калектыў прыняў належным чынам, усе калегі маладыя, таму працаваць тут прыемна і весела, – падзялілася ўражаннямі дзяўчына.
Харэограф Наталля ДАЎГАЛЁВА родам з вёскі Алешкавічы. Па яе словах, раней танцамі яна не займалася, цікавасць да іх прыйшла з цягам часу. Да паступлення ў МДКМ на спецыяльнасць “эстрадны танец” Наталля працавала ў РЦК. А ў Алешкавічах кіравала калектывам “Радуга”, з якім тры гады запар займала прызавыя месцы на розных конкурсах. Зараз, калі за плячыма ёсць невялікі вопыт, яна гатова рэалізоўваць усе свае творчыя ідэі.
А вось хормайстар калектыву “Славяне” Марына КАЦЯШОВА сама родам з Бялынічаў, таму размеркаванне ў родны горад дзяўчыну вельмі задаволіла. Дарэчы, да паступлення ў музычны каледж Марына наведвала ў РЦК           харэаграфічны гурток і была ўдзельніцай вакальнага ансамбля Віктара ХАЛАДЦОВА “Колеры”. Яна ніколькі не шкадуе, што сваё жыццё звязала з музыкай. Ужо на другі працоўны дзень Марына спявала на сцэне і была заўважана бялынічанамі.­

Поделиться: