Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 октября

На мэтавай пляцоўцы нашага раёна прайшла стажыроўка ідэалагічных работнікаў Магілёўскай вобласці

На мэтавай пляцоўцы нашага раёна прайшла стажыроўка ідэалагічных работнікаў Магілёўскай вобласці на тэму: “Развіццё вопыту работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва”.
У ёй прынялі ўдзел спецыялісты аддзелаў ідэалагічнай работы і іншыя работнікі, адказныя за ідэалагічную работу на сваіх прадпрыемствах і ў арганізацыях, з Магілёўскага, Круглянскага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Асіповіцкага, Горацкага, Крычаўскага і Чавускага раёнаў. Сумесна з галоўнымі спецыялістамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргеем УСАВЫМ і Ірынай БЯЛЯЎЦАВАЙ яны наведалі некалькі аб’ектаў Бялыніччыны.



Першым пунктам праграмы стала наведванне СВК “Калгас “Радзіма”. Сустрэчы з яго старшынёй госці чакалі з нецярпеннем, таму што вельмі хацелі даведацца, у чым сакрэт такога поспеху: сельгаспрадпрыемства з’яўляецца адным з лідараў АПК Магілёўскай вобласці. У кабінеце Аляксандра ЛАПАЦЕН­ТАВА панавала атмасфера дружалюбнасці. Кіраўнік з радасцю сустрэў гасцей, падрабязна распавёў пра ўмовы і рэжым працы ў калгасе. Яны даведаліся, што ў Вішове ўмеюць пралічваць усё да дробязей і ў той жа час не шкадуюць сродкаў на годную аплату працы работнікаў. Праўда, узамен патрабуецца строгая вытворчая і выканаўчая дысцыпліна, якая тут заўсёды была і будзе. Свой працоўны калектыў Аляксандр Міхайлавіч называе вялікай  сям’ёй. Гэта сведчыць аб тым, што кіраўнік і работнікі давяраюць адзін аднаму, а гэта самае галоўнае ў калектыўнай працы. Дзякуючы згуртаванасці, яны дасягаюць высокіх вынікаў. У СВК “Калгас “Радзіма” робіцца ўсё для людзей: маладым спецыялістам прадастаўляюць жыллё, добрым вучням – стыпендыі, работнікам – надбаўкі да заработнай платы за адказную працу. Адчуваючы моцную падтрымку, кожны сваю справу робіць сумленна.


Царква Святых Пятра і Паўла, музей і карчма, якія былі пабудаваныя на сродкі СВК “Калгас “Радзіма”, таксама пакінулі шмат уражанняў ва ўдзельнікаў стажыроўкі.
Дырэктар Вішоўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу Алена ХАРТАВА падчас дэманстрацыі прэзентацыі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі распавяла пра дзейнасць сельскіх устаноў культуры, азнаёміла з шэрагам мерапрыемстваў, выстаў, якія на працягу года праводзяцца ў аграгарадку.
Таксама ў першы дзень работы ўдзельнікі стажыроўкі наведалі цэх па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе абмеркавалі формы і метады работы па фарміраванні асноў бяспекі жыццядзейнасці ў працоўных калектывах і з насельніцтвам раёна.


Другі дзень стажыроўкі быў не менш насычаны, чым першы. З самай раніцы ідэолагі адправіліся ў дзіцячы сад № 5. Выхавальнік Вольга НІКІФАРАВА сумесна з інспектарам ДАІ Міхаілам ФІЛЬЧАНКАМ правялі ўрок-гульню “Падарожжа ў краіну дарожных знакаў” з выхаванцамі старэйшай групы. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарынах, гулялі ў тэматычныя гульні, адгадвалі загадкі на тэму правілаў дарожнага руху. І пад канец урока кожны атрымаў падарунак ад АДАІ РАУС. А дзеці, у сваю чаргу, падарылі ўдзельнікам стажыроўкі памятныя  сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.
У той жа дзень стажоры наведалі раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, дзе для іх правялі экскурсію, расказалі пра ролю музея ў эстэтычным, духоўна-маральным выхаванні насельніцтва, азнаёмілі з творчасцю бялыніцкіх мастакоў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Віктара АЛЬШЭЎСКАГА і Ларысы ЖУРАВОВІЧ.
Завяршылася стажыроўка наведваннем рэдакцыі раённай газеты “Зара над Друццю”. Рэдактар Міхась КАРПЕЧАНКА ў прэс-цэнтры райгазеты правёў з ідэалагічнымі работнікамі круглы стол, у час якога размова вялася пра ролю СМІ, і ў прыватнасці раённай газеты “Зара над Друццю” ў пытанні развіцця пачуцця грамадзянскага абавязку, любові да Радзімы, павагі да свайго гістарычнага мінулага, а таксама былі падведзены вынікі стажыроўкі.­

­

 

Поделиться: