Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

24 октября

Завяршыўся конкурс на лепшае вясельнае фота “Наша вяселле”

У конкурсе ЗАГСа на лепшае вясельнае фота “Наша вяселле” перамагла сям’я Віктара і Елізаветы СВІРЭЙКА. Шчыра віншуем!
На парозе кватэры мяне сустракае прыгожая, з усмешкай на вуснах жанчына, якая за дзевяць гадоў шлюбу двойчы стала мамай. Елізавета і Віктар пажаніліся ў 2008 годзе. Успамінаюць, як пазнаёміліся ў мясцовым кафэ. Спачатку проста сябравалі, але праз некаторы час пачалі зараджацца цёплыя пачуцці…
Зараз у мужа і жонкі дзве дачкі. Старэйшая, Даша, ходзіць у трэці клас, займаецца танцамі і маляваннем. Малодшая – Злата, дзяўчынка вельмі актыўная, у свае тры годзікі наведвае дзіцячы садок і марыць аб тым, каб хутчэй пачаць вучыцца ў школе і “дагнаць” тым самым сваю старэйшую сястру. Віктар працуе вартаўніком, а Елізавета – выхавальніцай у дзіцячым садку. Па вечарах любяць усёй сям’ёй збірацца на кухні, абмяркоўваць падзеі, што здарыліся за дзень. На пытанне, у чым жа сакрэт шчаслівага сямейнага жыцця, Елізавета адказвае:
– Сакрэт у тым, каб заўсёды чуць і разумець адзін аднаго, бо не бывае такіх пытанняў, якія нельга было б вырашыць падчас адкрытай размовы. Але галоўнае – гэта, канечне, каханне. Без яго наогул ніякага шчасця не пабудуеш.
– Конкурс мы аб’явілі да стагоддзя ўтварэння органаў ЗАГСу ў нашай краіне, каб паказаць, наколькі важна захаванне інстытута сям’і для сучаснага грамадства, – распавяла начальнік аддзела ЗАГС Наталля ЛАЗОЎСКАЯ. – Пераможцаў узнагародзілі памятным падарункам. Усім астатнім сем’ям жадаем любові і паразумення, і каб пасведчанні аб скасаванні шлюбаў выдаваліся жыхарам нашага раёна як мага радзей.
Поделиться: