Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

30 октября

На базе ДЭУ-74 прайшоў абласны штогадовы конкурс прафесійнага майстэрства сярод працаўнікоў РУП “Магілёўаўтадар”

Удзень і ўночы, у спёку і ў холад спецыялісты-дарожнікі забяспечваюць камфорт і бяспеку руху на дарогах краіны. Але і ў гэтай, здавалася б, будзённай сферы жыцця ёсць месца творчасці і прафесіяналізму.
Днямі на базе ДЭУ-74 прайшоў абласны штогадовы конкурс прафесійнага майстэрства сярод працаўнікоў РУП “Магілёўаўтадар”.
З прывітальным словам да гасцей і арганізатараў звярнуўся генеральны дырэктар прадпрыемства Анатоль ЛАПАЦІН. Ад імя вадзіцеляў і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху ён падзякаваў працаўнікам дарожнай гаспадаркі за іх працу, за магчымасць камфортна і бяспечна рухацца па аўтатрасах. Таксама Анатоль Іванавіч адзначыў, што на сённяшні дзень у веданні РУП “Магілёўаўтадар” знаходзіцца больш за 800 адзінак спецыялізаванай тэхнікі і яе парк пастаянна абнаўляецца. У сувязі з гэтым яшчэ больш палепшыцца якасць абслугоўвання дарог, узрасце тэрмін іх бяспечнай эксплуатацыі. Затым генеральны дырэктар РУП “Магілёўаўтадар” урачыста апавясціў аб пачатку конкурсу.
Лепшыя працаўнікі з дзевяці філіялаў Магілёўскай вобласці спаборнічалі паміж сабой у чатырох намінацыях: “Машыніст аўта-грэйдара”, “Дарожны рабочы”, “Машыніст пагрузчыка” і “Вадзіцель аўтамабіля”. Трэба адзначыць, што заданні для іх арганізатары падабралі нялёгкія. Напачатку правяраліся тэарэтычныя веды ўдзельнікаў конкурсу па ахове працы і веданні ПДР. У другім туры, практычным, паказвалі прафесійнае майстэрства спецыялісты дарожнай гаспадаркі. Вадзіцель грузавога аўтамабіля павінен быў правільна выканаць некалькі элементаў: дыяганальную паркоўку, заезд у гараж, манеўраванне, заезд на эстакаду. Машыністам аўтагрэйдара патрэбна было загнаць сярэднім адвалам баскетбольны мяч у вароты. А вадзіцелі пагрузчыкаў і ўвогуле на сваёй тэхніцы выконвалі элементы гульні ў баскетбол! Каўшом пагрузчыка яны даставалі мяч са спецыяльнай рамы, а потым закідвалі яго ў імправізаваны кошык.
Дарожныя рабочыя спаборнічалі на хуткасць і якасць у касьбе травы.
Лепшым сярод віртуозаў-вадзіцеляў пагрузчыка стаў Дзмітрый ПАВУКОЎ з ДЭУ-73 (Асіповічы). Першае месца па выніках спаборніцтваў у сваёй намінацыі заваявалі машыніст аўтагрэйдара Аляксандр ПРОНЧАНКА з ДЭУ-77 (Крычаў) і вадзіцель ДЭУ-71 Максім КАВАЛЁЎ (Магілеў). А працаўнік гэтай жа арганізацыі Сяргей ДЗІГАЛЁЎ стаў лепшым сярод дарожных рабочых. З каманды бялынічан самых высокіх рэзультатаў дасягнуў вадзіцель ДЭУ-74        Сяргей ЛОЎДАР. Яго вынік – другое месца.
Усе лаўрэаты конкурсу, якія занялі ў сваіх намінацыях першае, другое і трэцяе месцы, атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі, а астатнія – зарад пазітыву і жаданне ўдасканальвацца ў абранай спецыяльнасці, каб у наступны раз паказаць высокія рэзультаты і прафесіяналізм.­

Поделиться: